Ад класічных да сучасных танцаў: МТС стаў партнёрам III Адкрытага рэспубліканскага конкурсу «Час танцаваць»
Кампанія МТС стала партнёрам III Адкрытага рэспубліканскага конкурсу харэаграфічнага мастацтва «Час танцаваць». Каля 900 удзельнікаў з розных рэгіёнаў краіны выйшлі на сцэну канцэртнай залы «Мінск». У гэтым годзе да беларусаў далучыліся і госці з Кітая.
Ацэньвалі канкурсантаў вядучыя харэографы, педагогі і балетмайстры Беларусі. На працягу дня журы прагледзела больш за 70 выступленняў у шасці намінацыях: класічная, сучасная і эстрадная харэаграфіі, народны і бальны танец, а таксама свабодны напрамак.
Гран-пры конкурсу і грашовы прыз, які склаў 200 базавых велічыняў, заваяваў заслужаны аматарскі калектыў Беларусі ансамбль народнага танца «Чабарок». Таксама лепшым танцорам у кожнай намінацыі былі ўручаныя дыпломы і кубкі.
МТС кіруецца прынцыпам сацыяльнай адказнасці, надаючы асаблівую ўвагу падтрымцы гуманітарных, культурных і іншых грамадска значных праектаў. Рэспубліканскі конкурс харэаграфічнага мастацтва «Час танцаваць» накіраваны на пошук, падтрымку таленавітай моладзі і развіццё танцавальнай творчасці ў краіне. Арганізатарам форуму з'яўляецца Рэспубліканскі культурна-асветны цэнтр Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.