Пра кампанію - МТС

Пра кампанію

МТС распачаў сваю дзейнасць у Беларусі 27 чэрвеня 2002 года. На сённяшні дзень кампанія - найбуйнейшы правайдар тэлекамунікацыйных паслуг і лічбавых рашэнняў у Беларусі па колькасці абанентаў - іх 5,7 млн. Мабільная сувязь МТС ахоплівае больш за 98% тэрыторыі краіны, на якой пражывае 99,90% насельніцтва Беларусі.

5,7млн

абанентаў

98%

тэрыторыі краіны
ахоплівае мабільная сувязь МТС

Адным з ключавых напрамкаў кампаніі
з'яўляецца развіццё інфраструктуры сеткі і ўкараненне на яе аснове інавацыйных сэрвісаў. Так, напрыклад, у сетцы аператара МТС за 2022 год:

на 15% павялічылася

агульнае спажыванне мабільнага
інтэрнэт-трафіка

на 21% павялічылася

спажыванне мабільнага
інтэрнэт-трафіка ў сетцы 4G

З улікам попыту на высокія скорасці МТС у снежні 2015 года першым сярод беларускіх аператараў пачаў даваць паслугі 4G. Гэта сумесны праект з інфраструктурным партнёрам beCloud, які займаецца будаўніцтвам адзінай сеткі LTE у Беларусі. Сетка 4G дзейнічае ва ўсіх абласных гарадах і раённых цэнтрах, ёй ахоплена 96,20% гарадскога і сельскага насельніцтва. Пашырэнне паслуг LTE ад МТС адбываецца за кошт уключэння новых базавых станцый дыяпазонаў 2600 і 1800 Мгц, а таксама дыяпазону 800 Мгц, які мае вялікі радыус дзеяння.

Улетная скорость с 4G

Мадэрнізацыя сеткі дазваляе прапаноўваць абанентам паслугі і сэрвісы на якасна новым узроўні:

Интернет

тарыфныя планы з неабмежаваным аб'ёмам мабільнага інтэрнэт

Сервисы

лічбавыя сэрвісы

Платежи

плацежны сэрвіс, які дасць магчымасць аплачваць паслугі з балансу мабільнага тэлефона і інш.

МТС развівае экасістэму сэрвісаў і паслуг у бізнес-сегменце.
Так, кампанія прапануе карпаратыўным кліентам:

  • аддаленыя працоўныя месцы

  • перанесці IT-інфраструктуру ў «воблака»

  • укараніць электронны дакументаабарот

  • арганізаваць у офісе сучасную тэлефанію

  • наладзіць інтэрнэт рэчаў і шмат якія іншыя лічбавыя развязкі для эфектыўнай працы бізнесу

Сярод кліентаў МТС акрамя фізічных асоб - прыватныя і дзяржаўныя прадпрыемствы. Кампанія дае неабходныя вылічальныя рэсурсы на базе ўласнай віртуальнай «воблачнай» інфраструктуры МТС Cloud. У 2021 годзе быў запушчаны ўласны Дата-цэнтр, узровень адмоваўстойлівасці якога аналагічны патрабаванням Tier III.

Телефон с открытым сайтом МТС Shop

З кожным годам, улічваючы запыты кліентаў, таксама расце асартымент тавараў у гандлёвай сетцы МТС. Азнаёміцца з прапановамі спажыўцы паслуг могуць у салонах сувязі і інтэрнэт-краме МТС. Гандлёвая сетка МТС адпавядае высокім сэрвісным стандартам і патрабаванням да асартыменту, якасці паслуг і работы персаналу. У ёй прадстаўлена каля 800 розных тавараў, якія пакупнікі могуць набыць як за поўны кошт, так і ў растэрміноўку.

Адным з асноўных прынцыпаў кампаніі МТС з'яўляецца прынцып карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці. Кампанія робіць даступнымі інавацыі, стымулюе развіццё грамадства і ліквідацыю лічбавай няроўнасці, аказвае падтрымку развіццю спорту і культуры, экалагічным ініцыятывам і найменш абароненым пластам насельніцтва.

Яскравы прыклад падтрымкі сацыяльных ініцыятыў па павышэнню інтэрнэт-пісьменнасці: праект #ІнтэрнэтБезБулінга, які МТС праводзіць разам з Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі, праект «Дзеці ў інтэрнэце», а таксама анлайн-школа для старэйшага пакалення #НавучыСваіхБлізкіх.

МТС станавіўся пераможцам і лаўрэатам прэстыжных прэмій у Беларусі. Так, кампанія была адзначана высокімі ўзнагародамі на буйнейшым штогадовым прафесійным конкурсе «Брэнд года», міжнародным фестывалі-конкурсе «Выбар года», а таксама прэміі эфектыўнасці маркетынгу ADMA, на фестывалі рэкламы ЛАМА і інш.