Палітыка апрацоўкі файлаў cookie
Наведваючы сайт СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» (далей – МТС) у сетцы «Інтэрнэт», вы згаджаецеся з гэтай палітыкай, у тым ліку з тым, што МТС можа выкарыстоўваць файлы cookie і іншыя даныя для іх наступнай апрацоўкі сістэмамі Google Analytics, Яндекс.Метрика і інш., а таксама можа перадаваць іх трэцім асобам для правядзення даследаванняў, выканання работ або аказання паслуг.
Што такое файлы cookie
Файлы cookie - тэкставыя файлы невялікага памеру, якія захоўваюцца на вашай прыладзе (персанальным камп’ютары, ноўтбуку, планшэце, мабільным тэлефоне і г.д.), калі вы наведваеце сайты ў сетцы «Інтэрнэт».
Акрамя таго, калі вы наведваеце сайт МТС у сетцы «Інтэрнэт», адбываецца аўтаматычны збор іншых даных, у тым ліку: тэхнічных характарыстык прылады, IP-адраса, інфармацыі пра браўзер і мову, даты і час доступу да сайта, адрасы запытаных старонак сайта і іншую падобную інфармацыю.
Якія віды файлаў cookie выкарыстоўваюцца
У залежнасці ад браўзера і прылады, якія вы выкарыстоўваеце, выкарыстоўваюцца розныя наборы файлаў cookie, якія ўключаюць у сябе строга неабходныя, эксплуатацыйныя, функцыянальныя і аналітычныя файлы cookie.
Для чаго могуць выкарыстоўвацца файлы cookie
Пры наведванні вамі сайта МТС у сетцы «Інтэрнэт» файлы cookie могуць выкарыстоўвацца каб:
- забяспечыць функцыянаванне і бяспеку сайта;
- палепшыць якасць сайта;
- зарэгістравацца ў сістэме самаабслугоўвання (асабістым кабінеце);
- даць вам інфармацыю пра МТС, яго прадукты і паслугі;
- удасканаліць прадукты і (або) паслугі і распрацаваць новыя прадукты і (або) паслугі.
Іншая інфармацыя, якая збіраецца, можа быць выкарыстаная для генерацыі вашага «спісу інтарэсаў», які складаецца з выпадковага ідэнтыфікатара, катэгорыі цікавасці і адзнакі часу для дэманстрацыі вам інтэрнэт-кантэнту і рэкламных аб'яў, якія адпавядаюць вашым інтарэсам.
Як кіраваць файламі cookie
Браўзер і (або) прылада, якімі вы карыстаецеся, могуць дазваляць вам блакіраваць, выдаляць або іншым чынам абмяжоўваць выкарыстанне фалаў cookie. Але файлы cookie з'яўляюцца важнай часткай сайта МТС у сетцы «Інтэрнэт», таму блакіроўка, выдаленне або абмежаванне іх выкарыстання можа прывесці да таго, што вы будзеце мець доступ не да ўсіх функцый сайта.
Каб даведацца, як кіраваць cookie-файламі з дапамогай браўзера або прылады, якія вы выкарыстоўваеце, вы можаце скарыстаць інструкцыю, якая даецца распрацоўшчыкам браўзера або вытворцам прылады.