Сістэма менеджменту якасці

Кампанія МТС стала першым сотавым аператарам Беларусі, які атрымаў сертыфікат адпаведнасці сваёй сістэмы менеджменту якасці патрабаванням СТБ ISO 9001, гарманізаваным з патрабаваннямі міжнародных стандартаў ISO серыі 9000.

Выдадзены МТС сертыфікат сведчыць пра тое, што ў кампаніі паспяхова ўкаранёная сістэма менеджменту якасці, якая дазволіць забяспечыць найбольш поўную задаволенасць спажыўцоў якасцю прадуктаў, паслуг і абслугоўвання МТС, а таксама адпаведнасць дзейнасці кампаніі чаканням грамадства, персаналу, інвестараў і партнёраў.

Распрацаваная і ўкаранёная сістэма менеджменту якасці СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» атрымала высокую ацэнку з боку экспертаў - аўдытараў органа па сертыфікацыі.

Сістэма менеджменту якасці прадугледжвае такую арганізацыю кіравання патэнцыялам кампаніі, якая забяспечыць якасна новы ўзровень яе функцыянавання. Стабільны ўзровень якасці паслуг, які пастаянна паляпшаецца, дазволіць найбольш поўна задаволіць патрэбы кліентаў.

Сертыфікат
Сертыфікат