Палітыка ў вобласці якасці, аховы працы і энергазберажэння

СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» - адна з вядучых інавацыйных кампаній Рэспублікі Беларусь па аказанню паслуг сотавай рухомай электрасувязі і высакаскораснага інтэрнэту, рашэнняў у сферы інтэрнэту рэчаў, воблачных тэхналогій, лічбавых прадуктаў. Кампанія робіць даступнымі інавацыі, стымулюе развіццё грамадства і ліквідацыю лічбавай няроўнасці, аказвае падтрымку найменш абароненым пластам насельніцтва, экалагічным ініцыятывам, развіццю спорту і культуры.

Наша місія

  • Активное развитие инфраструктуры сети и новых цифровых направлений и продуктов.
  • Стварэнне ўмоў для высокай якасці абслугоўвання і лепшага кліенцкага вопыту ў Рэспубліцы Беларусь праз пабудову кліентацэнтрычнай культуры.
  • Укараненне інавацыйных паслуг і рашэнняў як унёсак у паляпшэнне якасці паўсядзённага жыцця людзей і эканамічны рост.

Нашы каштоўнасці

  • Кліентацэнтрычнасць
  • Карпаратыўная сацыяльная адказнасць
  • Рэзультатыўнасць
  • Партнёрства
  • Адкрытасць

Мы гарантуем пастаяннае ўдасканаленне сістэмы менеджменту якасці ў СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» для забеспячэння задаволенасці ўсіх зацікаўленых бакоў і дасягнення ўстойлівасці кампаніі, улічваючы рызыкі і выкарыстоўваючы магчымасці.

Мы прызнаем, што жыццё і здароўе супрацоўнікаў кампаніі з'яўляюцца высокай каштоўнасцю, і прымаем комплексныя меры па забеспячэнню здаровых і бяспечных умоў працы, кіраванню прафесійнымі рызыкамі, павышэнню кампетэнтнасці супрацоўнікаў, бесперапыннаму паляпшэнню сістэмы кіравання аховай працы (сістэмы менеджменту здароўя і бяспекі падчас прафесійнай дзейнасці).

Мы скарыстоўваем энергазберагальныя тэхналогіі і абсталяванне вядучых вытворцаў на этапе праектавання, будаўніцтва, тэхнічнай мадэрнізацыі і эксплуатацыі аб'ектаў СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» з мэтай рацыянальнага выкарыстання энергетычных рэсурсаў.

Наша адказнасць

Генеральны дырэктар СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» нясе адказнасць за стварэнне і пастаяннае паляпшэнне ўмоў рэалізацыі гэтай Палітыкі, забеспячэнне неабходнымі рэсурсамі для рэзультатыўнага функцыянавання сістэм менеджменту.

Кожны работнік СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы», выконваючы свае функцыянальныя абавязкі і пастаўленыя кампаніяй задачы, персанальна ўцягнуты ў выкананне канцэпцыі Палітыкі ў галіне якасці, аховы працы і энергазберажэння.


Генеральны дырэктар СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы»

В.У.Козыр