Паважаныя партнёры!
МТС - кампанія, для якой дзелавая этыка, адкрытасць і сумленнасць заўсёды былі асноватворнымі паняццямі. Гэта галоўныя прынцыпы, якія дапамагаюць ствараць паспяховы бізнес з устойлівай рэпутацыяй.
Часто ищут
МТС - кампанія, для якой дзелавая этыка, адкрытасць і сумленнасць заўсёды былі асноватворнымі паняццямі. Гэта галоўныя прынцыпы, якія дапамагаюць ствараць паспяховы бізнес з устойлівай рэпутацыяй.
Гэта асноўны дакумент, у якім выкладзены нормы ўнутрыкарпаратыўных паводзін, правілы ўзаемадзеяння супрацоўнікаў МТС з кліентамі, дзелавымі партнёрамі, дзяржаўнымі органамі і знешнімі аўдыторыямі. Кодэкс абавязковы для выканання ўсімі супрацоўнікамі МТС незалежна ад займаемай пасады.
Кодэкс дзелавых паводзін і этыкі Загад ад 08.08.2022 №1574 (pdf, 210 Кб)У СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» у адпаведнасці з загадам Генеральнага дырэктара ад 07.10.2022 №2006 створана і дзейнічае камісія па супрацьдзеянню карупцыі.
Дзейнасць камісіі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планамі работы на каляндарны год, якія зацвярджаюцца на яе пасяджэннях.
Палажэнне аб камісіі па супрацьдзеянню карупцыіДля забеспячэння адпаведнасці дзейнасці МТС патрабаванням антыкарупцыйнага заканадаўства, выяўлення, ацэнкі, аналізу і мінімізацыі карупцыйных рызык у Кампаніі выстройваецца сістэма камплаенс. Зацверджаны Палажэнне аб выкананні антыкарупцыйнага заканадаўства і Палажэнне аб кіраванні канфліктам інтарэсаў, у адпаведнасці з якімі павінен дзейнічаць кожны супрацоўнік МТС.
Пытанні ў галіне Кодэкса дзелавых паводзін і этыкі, антыкарупцыйнага заканадаўства або іншыя пытанні па тэмах камплаенс, вы можаце накіраваць на адрас: пр-т Незалежнасці, 95-4, г. Мінск, 220012 Рэспубліка Беларусь, СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы»
У адпаведнасці з Палажэннем аб арганізацыі дагаворнай работы ў СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» антыкарупцыйную агаворку ў прыкладзенай рэдакцыі неабходна ўключаць ва ўсе дагаворы, якія заключаюцца кампаніяй, а таксама ў дадатковыя пагадненні і заказы да дагавораў, калі тэкст дагавора не змяшчае антыкарупцыйную агаворку, за выключэннем дагавораў прадугледжаных пунктам 1.12.1 дадатку 1 да Палажэння.
Для паведамленняў аб патэнцыяльных або здзейсненых парушэннях палажэнняў Кодэкса дзелавых паводзін і этыкі, карупцыі і махлярства і іншых парушэнняў заканадаўства, звязаных са сферай дзейнасці кампаніі, пішыце на адрас: external.hotline.mts@b1.ru або на нумар: 8 (820) 0073 33 47, бясплатнаму для тэлефанаванняў з тэрыторыі РБ.
Звяртаем вашу ўвагу, што Адзіная гарачая лінія падтрымліваецца незалежным трэцім бокам.
Вы таксама можаце паведаміць пра факты парушэнняў, запоўніўшы простую форму на сайце.
Адзіная гарачая лініяПры прыёме і разглядзе зваротаў кампанія гарантуе канфідэнцыяльнасць і невыдаванне персанальных даных. Кампанія абавязуецца не дапускаць зваротных дзеянняў у адносінах да асоб, якія паведамляюць пра парушэнні. Вы таксама можаце паведаміць пра парушэнні ананімна. Пры гэтым варта памятаць, што не дапушчаецца наўмыснае даванне непраўдзівай інфармацыі або інфармацыі, якая ўводзіць у зман.
Скаргі на абаненцкае абслугоўванне, а таксама прэтэнзіі, звязаныя з якасцю абаненцкіх паслуг, не разглядаюцца ў рамках дзейнасці гэтай лініі. Калі ласка, у гэтых мэтах звяртайцеся ў Кантактны цэнтр па тэлефоне: +375 17 237 98 98
МТС выступае за вядзенне адказнага і этычнага бізнесу са сваімі контрагентамі. Мы падтрымліваем узаемадзеянне з контрагентамі, якія падзяляюць нашы этычныя прынцыпы і каштоўнасці і чакаем ад іх поўнай адпаведнасці нашым закупачным працэдурам і патрабаванням, уключаючы Кодэкс дзелавых паводзін контрагента.
Кодэкс дзелавых паводзін контрагентаПадтрымліваць высокую дзелавую рэпутацыю дазваляе эфектыўная сістэма камплаенс, якая з'яўляецца неад'емнай часткай карпаратыўнай культуры МТС. Мы разумеем, што за рэпутацыю брэнда адказвае кожны з нас. У кампаніі дзейнічае Кодэкс дзелавых паводзінаў і этыкі МТС. Гэта асноватворны дакумент, у якім выкладзеныя прынцыпы ўнутрыкарпаратыўных паводзінаў, правілы ўзаемадзеяння супрацоўнікаў з кліентамі, дзелавымі партнёрамі, дзяржаўнымі органамі і іншай знешняй аўдыторыяй.
У кампаніі створаная гарачая лінія, на якую можна паведаміць інфармацыю пра парушэнні Кодэкса дзелавых паводзінаў і этыкі. Таксама на афіцыйным сайце можна азнаёміцца з асноўнымі нарматыўнымі прававымі і лакальнымі актамі, якія рэгламентуюць пытанні ў галіне антыкарупцыйнага заканадаўства Рэспублікі Беларусі.
Мы ганарымся сваёй рэпутацыяй і, паколькі мы з'яўляемся адным з лідэраў рынку, у сваёй дзейнасці нам прынцыпова важна прытрымлівацца правілаў вядзення празрыстага бізнесу ў адпаведнасці з самымі высокімі стандартамі дзелавых паводзінаў.