Козыр Уладзімір Уладзіміравіч
Генеральны дырэктар СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы»
Уладзімір Козыр назначаны на пасаду Генеральнага дырэктара кампаніі 17 красавіка 2024 года.
Уладзімір Козыр мае вялікі вопыт, высокую кваліфікацыю і навыкі, якія даюць магчымасць паспяхова рэалізоўваць стратэгічныя задачы і праекты. Доўгі час працаваў на напрамках эканомікі і сувязі. Да прыходу ў МТС займаў кіруючыя пасады ў праваахоўных органах Рэспублікі Беларусь.
Уладзімір Козыр нарадзіўся ў 1970 годзе ў в. Савічы, Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1993 годзе скончыў Санкт-Пецярбургскі механічны інстытут (Расія), у 2019 - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Панамароў Міхаіл Уладзіміравіч
Першы намеснік Генеральнага дырэктара - намеснік Генеральнага дырэктара па фінансавых пытаннях
Сваю дзейнасць у МТС Міхаіл Панамароў пачаў у 2012 годзе на пасадзе вядучага эканаміста ААТ «Мабільныя ТэлеСістэмы». З 2014 года працаваў у ПАТ МГТС вядучым спецыялістам, кіраўніком праекта, начальнікам аддзела развіцця і інтэграцыі, аддзела інвестыцый, аддзела тэхналагічнага кантролінгу, аддзела камерцыйнага кантролінгу, аддзела праектнага кантролінгу. З ліпеня 2021 года - фінансавы дырэктар ЦАД «GreenBush DC» (ПАТ МТС).
Панамароў Міхаіл Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1983 годзе ў горадзе Ноўгарадзе, Расійская Федэрацыя. У 2006 годзе скончыў Наўгародскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Яраслава Мудрага па спецыяльнасці «фінансы і крэдыт», з 2006 па 2010 – аспірантура. У 2010 годзе рашэннем дысертацыйнага савета ўніверсітэта яму была прысуджаная вучоная ступень кандыдата эканамічных навук.
Адорскі Віталь Тадэвушавіч
Намеснік Генеральнага дырэктара па маркетынгу
У 2011 годзе пачаў працаваць у СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы»: прайшоў шлях ад начальніка аддзела галасавых паслуг упраўлення маркетынгу (2011 г.) да начальніка ўпраўлення тарыфаў і CRM (2017 г.) дэпартамента маркетынгу.
У жніўні 2019 года прызначаны кіраўніком дэпартамента маркетынгу.
Булаш Мікалай Аляксандравіч
Намеснік Генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях
У 2003 годзе быў прыняты ў МТС на пасаду спецыяліста па рабоце з кліентамі, затым стаў вядучым спецыялістам, а ў 2006 годзе - начальнікам аддзела продажаў і абслугоўвання новага Салона сувязі МТС па адрасе пр. Незалежнасці, 6.
У 2007 годзе быў прызначаны на пасаду начальніка ўпраўлення па абаненцкім абслугоўванні, у 2010 годзе - пераведзены на пасаду начальніка ўпраўлення продажаў і абслугоўвання.
У 2012 годзе пакінуў МТС Беларусь і ўступіў на пасаду дырэктара дэпартамента продажаў і абаненцкага абслугоўвання МТС Туркменістан.
З верасня 2017 года прызначаны на пасаду кіраўніка камерцыйнага дэпартамента.
Цяжкіх Аляксей Паўлавіч
Намеснік Генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях
Пачаў сваю дзейнасць ў кампаніі ў 2003 годзе на пасадзе інжынера па тэлекамунікацыях, затым быў пераведзены на пасаду начальніка аддзела частотнага планавання і аптымізацыі сеткі. Прызнаны лепшым кіраўніком сярод менеджменту «МТС-Беларусь» па выніках 2009 года.
З лютага 2021 года - Намеснік Генеральнага дырэктара СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» па тэхнічных пытаннях.
З чэрвеня 2014 гады - кіраўнік Тэхнічнага дэпартамента СТАА «Мабільныя Тэлесістэмы».
Прымакоў Аляксей Уладзіміравіч
Намеснік Генеральнага дырэктара па інфармацыйных тэхналогіях
Працу ў кампаніі пачаў на пасадзе вядучага інжынера-сістэматэхніка. Працоўную тэлекамунікацыйную дзейнасць працягнуў як кіраўнік групы падтрымкі працоўных месцаў карыстальнікаў, затым як начальнік аддзела тэхнічнага адміністравання.
У студзені 2012 года быў прызначаны начальнікам упраўлення інфармацыйных тэхналогій.
З чэрвеня 2014 года займае пасаду кіраўніка Дэпартамента інфармацыйных тэхналогій.
Нарадзіўся 20 жніўня 1972 годзе ў Мінску.
Скончыў факультэт вылічальнай тэхнікі Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР).
Мыцько Кірыл Пятровіч
Намеснік Генеральнага дырэктара па бяспецы, рэжыму і кадрам