Сацыяльная адказнасць
У сваёй дзейнасці кампанія МТС кіруецца прынцыпам сацыяльнай адказнасці, надаючы асаблівую ўвагу клопату пра кліентаў і супрацоўнікаў, займаючы актыўную пазіцыю ў падтрымцы гуманітарных, культурных, спартыўных і іншых грамадска значных праектаў.
Місія МТС - даванне кліентам найбольш якасных паслуг сувязі і перадавых сэрвісаў, іх даступнасць для кожнага. Развіваючы інавацыі і прапаноўваючы тэхналагічныя рашэнні, МТС робіць значны ўнёсак у развіццё рэгіёну прысутнасці і павышэнне якасці жыцця насельніцтва: дае паслугі сотавай сувязі і высакаскораснага інтэрнэту, забяспечвае прыём сігналу ў сельскай мясцовасці, развівае сферу інтэрнэту рэчаў, лічбавыя прадукты і воблачныя тэхналогіі. Усё гэта адкрывае новыя магчымасці для зносін, дыстанцыйнага навучання, дзелавой камунікацыі і бізнесу.
Разам з тым, апрача тэлекамунікацыйных тэхналогій, МТС свядома інвесціруе ў сацыяльна значныя праекты, накіраваныя на:
- падтрымку спорту;
- абарону здароўя насельніцтва і папулярызацыю здаровага ладу жыцця («Move4Good: падзарадка з ЮНІСЕФ», Дзіцячы забег, арганізаваны сумесна з ЮНІСЕФ у рамках Мінскага паўмарафону;
- падтрымку культуры і мастацтва, дзіцячай і маладзёжнай творчасці;
- падтрымку экалагічных ініцыятыў («Дзень зямлі», адукацыйная праграма Глабальнага дагавора ААН SDG Ambition і інш.);
- падтрымку найменш абароненых пластоў насельніцтва: дзяцей, людзей з абмежаванымі магчымасцямі і іншых катэгорый (віншаванні выхаванцаў дзіцячых дамоў, ветэранаў — з Днём Перамогі, дабрачынная акцыя «Чырвоная сукенка» ў рамках міжнароднага руху The Heart Truth Red Dress Collection, навагодняя акцыя «Ёлка жаданняў» сумесна з Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа).
МТС у розныя гады падтрымліваў нацыянальны спорт, у прыватнасці тэніс, трыятлон, фрыстайл, гімнастыку, акрабатыку, плаванне, а таксама беларускую дэлегацыю на Алімпійскіх гульнях. У партнёрстве з МТС праходзілі такія міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы, як Міжнародны дзіцячы турнір па мастацкай гімнастыцы Baby Cup, этапы Кубка свету па мастацкай гімнастыцы, Дзіцячы турнір па гімнастыцы «Кубак Маўглі», Адкрытае Першынство Беларусі па плаванні і многія іншыя.
Што тычыцца знакавых культурных падзей, кампанія была Генеральным партнёрам міжнароднага фестывалю рэкламы і маркетынгу «Белы Квадрат», Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета ў Мінску. Традыцыйна МТС падтрымлівае «Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў», Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», а таксама ў 2019 і 2021 гг. тэатральны форум «Белая вежа» ў Брэсце. У 2022 г. кампанія стала партнёрам міжнароднага Форума дырыжораў у Магілёве.
Кампанія не абыходзіць увагай адукацыйныя ініцыятывы: МТС падтрымаў відэамарафон «Ліга ведаў» і тэлепраект «Я ведаю!». Таксама МТС рэалізоўваў уласныя праекты: інтэлектуальны конкурс MobiКвіз, навучанне лічбавай пісьменнасці. Анлайн-школа #Навучы сваіх блізкіх з 2020 г. бясплатна дапамагае асвоіць гаджэты людзям старэйшага ўзросту — жыхарам розных куткоў Беларусі.
МТС паспяхова ўзаемадзейнічае з Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі, сумесна рэалізуючы кампанію #ІнтэрнэтБезБулінга, якая накіраваная на прафілактыку кібербулінга сярод дзяцей і падлеткаў. У рамках праекта былі створаны навучальныя ролікі і тэст-трэнажоры, прасоўваліся інструменты дапамогі ў сітуацыі цкавання, праведзены вэбінары па бяспечных паводзінах у Сетцы і створаны воркбук для падлеткаў - дапаможнік-трэнажор, які ў даступнай форме на прыкладзе творчых і практычных практыкаванняў тлумачыць, што такое кібербулінг і як яго прадухіліць. Матэрыялы праекта даступныя на сайце: mts.by/unicef/. Праект #ІнтэрнэтБезБулінга адзначаны важнымі ўзнагародамі:
- золата і серабро прэстыжнай маркетынгавай прэміі Effie Awards Belarus (2021);
- перамога ў прэміі Глабальнага Дагавора ААН «Партнёрства дзеля ўстойлівага развіцця» (2021);
- золата і спецпрыз прэміі эфектыўнасці маркетынгу ADMA у намінацыі «Сацыяльныя кампаніі камерцыйных брэндаў» (2022);
- бронза ў намінацыях «PR-кампаніі» і «Сацыяльная рэклама» і спецпрыз журы фестывалю рэкламы ЛАМА (2022).
Маштабным стаў праект МТС «Дзеці ў інтэрнэце», які навучае асновам бяспечных паводзін у Сетцы. З 2013 г. ён існаваў у выглядзе афлайн-урокаў, а ў 2021 г. перайшоў у анлайн. Майстар-класы па бяспечных паводзінах у інтэрнэце наведалі больш за 10 тыс. школьнікаў з усіх рэгіёнаў краіны. Таксама быў створаны спецыяльны чат-бот у Telegram па кібербяспецы — @cybersafety_bot, які дапамагае атрымаць інфармацыю даступным і зразумелым спосабам.
МТС у 2021 г. падтрымаў ініцыятыву BelonicaArt, удзельнікі якой — невідушчыя мастакі — на працягу некалькіх месяцаў вучыліся маляваць пры дапамозе прылады па распазнаванню колеру. Вынікам такога ўзаемадзеяння стала выстаўка «TECHNOколер», арганізаваная МТС, на якой былі прадстаўленыя карціны, створаныя ва ўнікальнай тэхніцы. МТС традыцыйна выступае партнёрам і ўдзельнікам профільных канферэнцый і форумаў па пытаннях развіцця тэлекамунікацый, інфармацыйных тэхналогій і кібербяспекі: ТІБО, Беларускі ІКТ Саміт, Best Engineering Event of Republic, #GBC і іншыя.
Па выніках 2005, 2007-2009 гг. Кампанія была прызнаная брэндам года як «Аператар мабільнай сувязі» і «Сацыяльна адказны брэнд» Нацыянальнага конкурсу «Брэнд года», па выніках 2010 г. МТС стаў пераможцам у катэгорыях «Актыўная сацыяльная пазіцыя» і «Прыватна-дзяржаўнае партнёрства» ў ганаровай намінацыі «Сацыяльна адказны брэнд 2010», а па выніках 2018 і 2019 гг. МТС у гэтым конкурсе заваяваў золата ў намінацыях «Сеткі і салоны мабільнай сувязі» і «Актыўная сацыяльная пазіцыя». У 2022 г. МТС заняў першае месца адразу ў дзвюх намінацыях прэміі «Нумар адзін» як лепшы «Мабільны аператар» і «Сэрвіс лічбавых камунікацый», а таксама золата ў катэгорыі «Сацыяльныя практыкі і праекты» конкурсу «Брэнд года». У 2023 г. МТС увайшоў у топ-10 рэйтынга эфектыўнасці брэндаў.