Аўтаплацеж
Не думайце пра кошт - наладзьце аўтаматычную аплату мабільнай сувязі, хатняга інтэрнэту, растэрміноўкі і іншых паслуг
Перавагі
Магчымасць заўсёды заставацца на сувязі
Ніякіх камісій і дадатковых плацяжоў
Простыя настройкі
Інфармаванне пра аперацыю
Магчымасці
Аўтаматычнае папаўненне балансу па парогу.
Аўтаматычная аплата растэрміноўкі па раскладу
Стварэнне аўтаплацяжоў для ўсіх нумароў, зарэгістраваных у кліента ў праграме Мой МТС
Некалькі каналаў інфармавання пра аперацыю на выбар
Падрабязнасці
-
Як гэта дзейнічае?
Падключыце аўтаплацеж, каб рахунак папаўняўся аўтаматычна. Вы можаце наладзіць аўтаплацеж па парогу - аплата будзе адбывацца пасля зніжэння балансу да вызначанай сумы (даступны для нумароў з авансавым метадам аплаты), па раскладу - рахунак будзе папоўнены ў вызначаны вамі дзень на вызначаную суму (даступны для нумароў як з авансавым, так і з крэдытным метадам аплаты).
-
Што неабходна, каб падключыцца?
Аўтаплацеж можна падключыць у праграме «Мой МТС»:
- Скарыстайце раздзел Фінансы.
- Націсніце Аўтаплацеж → Падключыць аўтаплацеж.
- Выберыце паслугу і тып аўтаплацяжу — па парогу балансу, або па раскладу.
- Для плацяжоў па парогу балансу вызначце парог і суму плацяжу. Для плацяжоў па раскладу вызначце суму плацяжу, перыядычнасць, дату і час пачатку дзеяння аўтаплацяжу, і, пры жаданні, дату і час заканчэння дзеяння аўтаплацяжу.
- Пры неабходнасці выберыце спосаб абвяшчэння аб выніках аперацыі: SMS на нумар тэлефона (можна вызначыць любы нумар) і/або паведамленне на электронную пошту.
- Выберыце карту для здзяйснення плацяжоў, або прывяжыце новую.
- Націсніце Падключыць аўтаплацеж.
Аўтаплацеж будзе падключаны. Аплата паслуг будзе адбывацца ў залежнасці ад настроек — у пэўны дзень або пасля зніжэння балансу да вызначанай сумы.