Паслуга МТС Грошы | Зручныя і бяспечныя анлайн плацяжы з паслугай МТС Грошы
МТС Грошы

МТС Грошы

Зручны сэрвіс для аплаты рахункаў і паслуг з балансу мабільнага!

Увайсці Зарэгістравацца

Спампаваць праграму
«МТС Грошы»

  • Спампаваць у App Store
  • Спампаваць у Google play
  • Спампаваць у AppGallery

Падрабязнасці

  • Подключение услугЯк зарэгістравацца ў праграме?

    Рэгістрацыя на сайце dengi.mts.by

    1. Націсніце на «Зарэгістравацца».
    2. Увядзіце нумар мабільнага тэлефона МТС.
    3. Увядзіце разавы код з атрыманага СМС-паведамлення. Для вашай зручнасці і ў мэтах бяспекі, гэты код вы можаце скарыстаць на працягу 15 мінут з моманту атрымання СМС-паведамлення. Гэтага часу цалкам дастаткова, каб здзейсніць плацеж у рамках аднаго сеанса работы з сэрвісам.
    4. Устанавіце пастаянны пароль для сэрвісу. Для вашай зручнасці вы можаце ўстанавіць пастаянны пароль да сэрвісу. Гэты пароль дзейнічае бестэрмінова. Калі ж вы не хочаце запамінаць пароль, вы можаце прапусціць устаноўку пастаяннага пароля, атрымліваючы разавы код для кожнага сеанса работы.

    Рэгістрацыя праз мабільную праграму

    • Устанавіце на ваш мабільны тэлефон праграму па спасылцы.
    • Увядзіце нумар мабільнага тэлефона МТС, націсніце кнопку «Прадоўжыць», далей «Зарэгістравацца».
    • Увядзіце разавы код з атрыманага СМС-паведамлення. Устанавіце пастаянны пароль для ўваходу ў сэрвіс.
  • Что такое услуга МТС ДеньгиШто такое паслуга «МТС Грошы»?

    Паслуга «МТС Грошы» дазваляе:

    • >праводзіць плацяжы за паслугі АРІП (Сістэма Разлік) у сэрвісе «МТС Грошы»,
    • праводзіць імгненныя пераводы паміж любымі банкаўскімі карткамі Visa, Mastercard і Белкарт,
    • атрымаць анлайн-крэдыт без наведвання офіса банка на любую банкаўскую пластыкавую картку,
    • афармляць страхавыя полісы без наведвання офіса страхавой кампаніі,
    • выпусціць да рахунку свайго мабільнага тэлефона банкаўскую картку «МТС Грошы» міжнароднай сістэмы Mastercard gold з магчымасцю бескантактавай аплаты ў любым пункце свету,
    • усебакова аналізаваць выдаткі за любы перыяд часу.
  • Подключение услугКолькі каштуе паслуга «МТС Грошы» і як яе падключыць (адключыць)?

    Кошт паслугі «МТС Грошы» складае 0,14 рублёў у суткі.*

    У выпадку першай рэгістрацыі (аўтарызацыі) абаненту падключаецца паслуга «МТС Грошы» аўтаматычна і даецца бясплатны перыяд у 30 каляндарных дзён з моманту яе падключэння.

    Паслуга «МТС Грошы» можа быць падключаная:

    • шляхам адпраўлення даручэння на правядзенне плацяжу праз сістэму АРІП у сэрвісе МТС Грошы;
    • падчас звароту ў кантактны цэнтр аператара або Салоны сувязі МТС;
    • праз інтэрнэт-памочнік;
    • праз мабільную праграму «Мой МТС»;
    • у момант здзяйснення аплаты (з неаўтарызаванай зоны);
    • праз USSD-запыт *377#.

    Адключыць паслугу «МТС Грошы» можна:

    • націснуўшы кнопку <Выйсці на ўсіх прыладах> у раздзеле <Настройкі> сайта або ў меню <Профіль> мабільнай праграмы;
    • зварнуўшыся ў кантактны цэнтр аператара або Салоны сувязі МТС;
    • праз мабільную праграму «Мой МТС»;
    • праз USSD-запыт *377*0#.

    * Тарыфікацыя паслугі МТС Грошы ажыццяўляецца выключна за кошт грашовых. сродкаў абанента, спісанне платы за паслугу МТС Грошы не робяцца за кошт любых грашовых бонусаў, грашовых акумулятараў і кешбэкаў якія прадстаўляюцца МТС.

  • Подключение услугЯкія дадатковыя магчымасці прапануе платформа «МТС Грошы»?

    • Інфармаванне пра рахункі на аплату.
    • Аплата рахункаў з рахунку мабільнага тэлефона.
    • Здзяйсненне разавых плацяжоў.
    • Аўтаплацяжы з зададзенымі вамі параметрамі: дата, час, сума.
    • Папаўненне балансу тэлефона з банкаўскай карты, магчымасць прывязкі некалькіх банкаўскіх картаў.
    • Пераводы паміж любымі банкаўскімі картамі Visa, Mastercard і Белкарт.
    • Афармленне анлайн-крэдыту без наведвання офіса банка на любую банкаўскую пластыкавую картку.
    • Афармленне анлайн-дэпазіту без наведвання офіса банка.
    • Афармленне страхавых полісаў без наведвання офіса страхавой кампаніі,
    • Прагляд гісторыі плацяжоў, аналіз выдаткаў за любы перыяд.
    • Дабаўленне плацяжоў у Выбранае.

    Інфармаванне пра рахункі на аплату.

    1. Наведайце ў меню «Профіль» раздзел «Мае асабовыя рахункі» або «Дабаўленыя рахункі».
    2. Аднаразова ўвядзіце асабовы рахунак паслугі.
    3. Выстаўленыя вам з боку пастаўшчыкоў паслуг рахункі на аплату адлюструюцца ў раздзеле «Мае рахункі».
    4. Аплаціце выбраныя рахункі ў адзін клік.

    Дадатковы спосаб выстаўлення рахункаў на аплату

    1. Выберыце неабходную вам паслугу для аплаты.
    2. Правядзіце разавы плацеж.
    3. У выпадку, калі па аплочанай паслузе выстаўляюцца рахункі на аплату, вам выставіцца рахунак на аплату падчас бліжэйшага выстаўлення рахункаў пастаўшчыком паслуг.

    Адразу пасля выстаўлення вам рахункаў на аплату, вам будзе пасланае бясплатнае СМС-паведамленне з інфармаваннем пра выстаўленне рахункаў.

    Здзяйсненне разавых плацяжоў

    1. Выберыце неабходную вам паслугу для аплаты.
    2. Увядзіце атрыбуты для здзяйснення плацяжу.
    3. Увядзіце нумар мабільнага тэлефона для пацвярджэння аплаты.
    4. Увядзіце код з атрыманага бясплатнага СМС-паведамлення.
    5. Пацвердзіце плацеж.

    Прагляд гісторыі плацяжоў і іх дэталяў

    Усе здзейсненыя ў сэрвісе плацяжы адлюстроўваюцца для пошуку патрэбнага плацяжу, прагляду яго дэталяў, квітанцыі аб аплаце, здзяйснення паўторнага плацяжу, дабаўлення ў выбранае і падключэння аўтаплацяжэй.

  • Подключение услугДзе можна атрымаць падрабязную інфармацыю?