Не ўдаецца ўвайсці ў праграму «Мой МТС». Што рабіць | Падтрымка МТС

Не ўдаецца ўвайсці ў праграму «Мой МТС». Што рабіць

Сімптомы

Падчас аўтарызацыі ў праграме «Мой МТС» узнікае памылка, аўтарызацыю ажыццявіць не атрымліваецца.

Асяроддзе

Мабільная прылада на платформах iOS 8.0 і вышэй або Android 4.1 і вышэй.

Прычыны

  • няправільны нумар або пароль;

  • нумар належыць юрыдычнай асобе, якая ўстанавіла забарону на кіраванне нумарам для карыстальніка;

  • на нумары ўстаноўленая блакіроўка «Страта SIM-карты»;

  • на серверы праводзяцца планавыя тэхнічныя работы.

Дыягностыка

Каб аўтарызавацца ў праграме «Мой МТС», павінны выконвацца ўсе наступныя ўмовы:

  • Карэктна вызначаны нумар і пароль
  • Праверце правільнасць уведзенага нумара і пароля. Калі вы не ўстанаўлівалі пароль раней або не памятаеце яго - зарэгіструйцеся.
  • Адсутнічае забарона на кіраванне нумарам
  • Калі ваш нумар належыць юрыдычнай асобе, удакладніце ў адказнага менеджара вашай кампаніі, ці не ўстаноўленая на вашым нумары забарона на кіраванне нумарам. Пры наяўнасці забароны самастойнае кіраванне нумарам недаступнае.
  • Адсутнічае блакіроўка «Страта SIM-карты»
  • Кіраванне нумарам, на якім устаноўленая блакіроўка «Страта SIM-карты», недаступна. Зняць блакіроўку вы можаце толькі звярнуўшыся ў Салон сувязі МТС або Салон камерцыйнага прадстаўніка МТС.
  • На серверы не праводзяцца планавыя работы. Мы стараемся праводзіць усе работы ноччу і як мага хутчэй. Падчас правядзення работ аўтарызацыя ў праграме або выкарыстанне некаторых функцый можа быць недаступнае, аб чым будзе паказанае адпаведнае паведамленне. Як толькі работы будуць завершаны, працаздольнасць праграмы будзе адноўлена аўтаматычна.