Азначэнне
«ТОНІНГ» — гэта паслуга, якая дазваляе замяніць доўгія гудкі мелодыяй, прывітаннем або іншым гукавым сігналам.
Асаблівасці
- мелодыю можна ўстанавіць на ўваходныя тэлефанаванні;
- прайграванне мелодыі выконваецца падчас дазвону да абанента;
- калі абанент (карыстальнік паслугі) заняты або недаступны, мелодыя не будзе прайгравацца;
- «ТОНІНГ» гарантавана даецца толькі пры тэлефанаваннях паміж абанентамі МТС;
- пасля падключэння паслугі «ТОНІНГ» аўтаматычна падключаецца паслуга «Мелодыя дня».
Заўвага
Дабаўленне паслугі «ТОНІНГ» ажыццяўляецца бясплатна.
Штомесячны кошт паслугі вызначаецца дзеючым тарыфным планам.