Як наладзіць маршрутызатар TP-Link TL-WR841N | Падтрымка МТС

Як наладзіць маршрутызатар TP-Link TL-WR841N

Задача

Наладзіць маршрутызатар (роўтар) TP-Link TL-WR841N з мэтай падключэння да хатняга інтэрнэту МТС па тэхналогіі Ethernet і атрымання магчымасці адначасовага выкарыстання інтэрнэту на некалькіх прыладах (камп’ютар, ноўтбук, смартфон, планшэт, тэлевізар, ТБ-прыстаўка і т.п.).

Асяроддзе

  • маршрутызатар (роўтар) TP-Link TL-WR841N;

  • камп’ютар з наладжанай сеткавай картай;

  • сеткавы кабель RJ-45 для злучэння камп'ютара з маршрутызатарам.

Умовы

  • драйверы для сеткавай карты ўстаноўленыя;

  • сеткавы кабель падключаны да сеткавай карты;

  • сеткавае злучэнне на сеткавай карце ўключанае і актыўнае.

Рашэнне

Асноўныя параметры (WAN-падключэнне)

1.     Адключыце сілкаванне камп’ютара і маршрутызатара.

2.     Адключыце ад камп’ютара кабель Ethernet і падключыце яго да порта Internet маршрутызатара.

3.     Уключыце ўсе прылады. Пасля загрузкі маршрутызатара TP-Link TL-WR841N на яго пярэдняй панэлі павінны гарэць індыкатары сілкавання, порта Internet, які адпавядае порту LAN.

4.     У адрасным радку браўзера набярыце http://192.168.0.1.

5.     На старонцы, якая з'явілася, у полі User name увядзіце admin, пароль admin.

Заўвага

Значэнні параметраў, прыведзеных у пп.4-5, адносяцца да значэнняў па змаўчанні. Калі раней вы або хтосьці ўжо наладжваў роўтар або вы проста забыліся пароль, рэкамендуецца перад выкананнем п.5 скінуць настройкі прылады на завадскія.

6.     У меню злева паслядоўна выберыце Сетка → WAN.

7.     На старонцы настроек WAN для параметра Тып падключэння WAN устанавіце Дынамічны IP-адрас, затым націсніце «Захаваць».

8.     Калі вы раней карысталіся хатнім інтэрнэтам МТС і пры гэтым сеткавы кабель быў падключаны да вашага камп’ютара — выберыце ў меню злева Сетка → Кланіраваць MAC-адрасы, затым націсніце Кланіраваць MAC-адрас, далей націсніце «Захаваць».

9.     Каб ужыць новыя параметры, выберыце ў меню Сістэмныя інструменты → Перазагрузка і націсніце «Перазагрузіць».

Дадатковыя параметры (канфігурацыя Wi-Fi)

1.     Выберыце ў меню злева Бесправадны рэжым → Настройкі бесправадной сеткі, прыдумайце і ўвядзіце імя сеткі, затым націсніце «Захаваць».

2.     Каб наладзіць параметры бяспекі Wi-Fi , выберыце ў меню злева Бесправадны рэжым → Абарона бесправаднога рэжыму, затым адзначце пункт WPA/WPA2 - Personal (рэкамендуецца) і ўстанавіце наступныя параметры:

Тып шыфравання: WPA-PSK/WPA2-PSK;

Версія: WPA2-PSK;

Шыфраванне: AES;

Пароль бесправадной сеткі: прыдумайце і вызначце пароль доступу да вашай бесправадной сеткі (ад 8 да 63 сімвалаў, лацінскія літары і/або лічбы) і націсніце «Захаваць».

3. Каб ужыць новыя параметры, выберыце ў меню Сістэмныя інструменты → Перазагрузка і націсніце «Перазагрузіць».