Як устанавіць часовую блакіроўку хатняга інтэрнэту МТС | Падтрымка МТС

Як устанавіць часовую блакіроўку хатняга інтэрнэту МТС

Задача

Устанавіць часовую блакіроўку паслуг хатняга інтэрнэту, каб прыпыніць спісанне грашовых сродкаў у той перыяд, калі інтэрнэт не будзе выкарыстоўвацца.

Важна

  • Блакіроўка ўстанаўліваецца платна! Кошт дабаўлення паслугі «Інтэрнэт-паўза 30» 2 рублі. Плата спісваецца ў поўным памеры ў момант устаноўкі блакіроўкі.

  • Максімальны бесперапынны тэрмін дзеяння часовай блакіроўкі доступу ў сетку інтэрнэт - 30 сутак. Пасля заканчэння 30 дзён блакіроўка аўтаматычна здымаецца.

  • Скарыстаць паслугу кліент можа толькі 3 разы на працягу каляндарнага года.

Асяроддзе

Вэб-браўзер для ўваходу ў Асабісты кабінет (патрабуецца доступ у Інтэрнэт).

Умовы

На балансе дастаткова сродкаў, каб устанавіць блакіроўку.

Рашэнне

Каб устанавіць паслугу «Інтэрнэт-паўза 30», скарыстайце адзін з наступных спосабаў:

  • Асабісты кабінет

1.     Аўтарызуйцеся ў Асабістым кабінеце.

2.     На галоўнай старонцы выберыце раздзел «Настройкі».

3.     У акне, якое з'явілася, выберыце пункт «Добраахвотная блакіроўка» і актывуйце яго.

4.     Выберыце са спіса колькасць дзён, на якую неабходна ўстанавіць блакіроўку (максімум 30 дзён).

5.     Націсніце «Заблакіраваць», каб завяршыць аперацыю.

  • Тэлефанаванне ў службу тэхнічнай падтрымкі

Патэлефануйце на нумар 0860 (бясплатна ў сетцы МТС і А1) або 8-017-237-98-28 (платна, згодна з тарыфам на тэлефанаванне на гарадскі тэлефон) і выконвайце інструкцыі спецыяліста тэхпадтрымкі.

  • Асабісты зварот у салон сувязі МТС

Звярніцеся ў Салон МТС і прад'явіце спецыялісту дакумент, які сведчыць асобу - супрацоўнік наладзіць блакіроўку.