Задача
Увайсці ў Асабісты кабінет карыстальніка Ethernet, каб праглядать стан рахунку і правядзенне іншых аперацый з рахункам.
Асяроддзе
Вэб-браўзер для ўваходу ў Асабісты кабінет (патрабуецца доступ у Інтэрнэт).
Умовы
Наяўнасць лагіна і пароля карыстальніка Ethernet (спецыяльны нумар тэлефона ў фармаце +375 00 XXXXXXX і пароль).
Інфармацыя
Лагін і пароль вызначаныя ў вашым дагаворы. Калі вы не памятаеце лагін і пароль, вы можаце ўдакладніць іх, набраўшы *370# на мабільнай прыладзе з SIM-картай МТС, якая прывязаная да акаўнту Ethernet.
Рашэнне
Каб увайсці ў Асабісты кабінет карыстальніка Ethernet, выканайце наступныя дзеянні:
1. Адкрыйце ў браўзеры галоўную старонку сайта МТС.
2. Справа ўверсе старонкі націсніце на спасылку «Асабісты кабінет» і выберыце «Хатні інтэрнэт»:
3. На старонцы ўваходу ў Асабісты кабінет у поле «Нумар» увядзіце лагін +37500XXXXXXX і пароль, затым націсніце «Увайсці».
4. Пасля паспяховага ўваходу ў Асабісты кабінет вы ўбачыце інфармацыю пра тарыфны план («Фіксаваны інтэрнэт») і іншыя звесткі пра асабовы рахунак