Задача
Адключыць раней наладжаную пераадрасацыю тэлефанавання на іншы нумар тэлефона, Галасавую пошту і/або сэрвіс «Вам тэлефанавалі».
Асяроддзе
- мабільная прылада з падтрымкай USSD-запытаў;
- вэб-браўзер для доступу ў Інтэрнэт-Памочнік з мабільнай прылады або камп’ютара (патрабуецца доступ у Інтэрнэт).
Умовы
Адсутнасць блакіровак на нумары.
Рашэнне
Каб адмяніць пераадрасацыю, скарыстайце адзін з наступных спосабаў:
- USSD-запыт (бясплатна ў сетцы МТС Беларусь і ў роўмінгу)
Набярыце на сваёй прыладзе ##002# .
- Інтэрнэт-Памочнік
1. Аўтарызуйцеся ў Інтэрнэт-памочніку.
2. Калі раней вы не карысталіся Інтэрнэт-Памочнікам, трэба ўстанавіць пароль. Для гэтага, азнаёмцеся з наступным артыкулам: Інтэрнэт-Памочнік.
3. Зайдзіце ў раздзел «Паслугі і сэрвісы» → «Пераадрасацыя».
4. Клікніце на кнопку «Адключыць» насупраць патрэбнай умовы пераадрасацыі або «Выдаліць усе пераадрасацыі», калі жадаеце адмяніць усе раней наладжаныя пераадрасацыі.
5. Націсніце «Ок», каб пацвердзіць дзеянні.