Задача
Падключыць «Ёсць сувязь!», каб паведаміць з дапамогай SMS-паведамлення пра сваё паяўленне ў сетцы ўсім, хто спрабаваў вам датэлефанавацца, калі ў вас быў выключаны тэлефон або вы апынуліся па-за зонай дзеяння сеткі.
Асяроддзе
Мабільная прылада з падтрымкай SMS-паведамленняў і USSD-запытаў.
Умовы
- Адсутнасць блакіровак, (гл. артыкул Якія існуюць віды блакіроўкі).
- Наяўнасць на нумары паслугі «Служба кароткіх паведамленняў».
- Наяўнасць на нумары паслугі «Пераадрасацыя тэлефанавання».
- Наяўнасць на нумары паслугі «Вам тэлефанавалі» (гл. артыкул Як актываваць паслугу «Вам тэлефанавалі!»).
Рашэнне
Каб падключыць паслугу «Ёсць сувязь!», выканайце наступныя дзеянні:
1. Набярыце на сваёй прыладзе USSD-запыт *110# і націсніце «тэлефанаванне».
2. Выберыце пункт «Est' Svyaz'».
3. Змяніце наладжаны па змаўчанні сэрвіс «Est' Svyaz': off» (паслуга дэактываваная) на «Est' Svyaz': on» (паслуга актываваная), выбраўшы адпаведны пункт меню.
Інфармацыя
Выбраўшы пункт меню «tip» у USSD-меню кіравання паслугамі «Ёсць сувязь!» і «Вам тэлефанавалі» можна змяніць тып паведамлення, якое будуць атрымліваць абаненты, якія тэлефанавалі вам, пасля вашага паяўлення ў сетцы. Напрыклад, калі вы ўстановіце «Translit», тыя, хто тэлефануе, будуць атрымліваць SMS-паведамленні ў транслітарацыі (лацінскімі літарамі).
Паслуга «Ёсць сувязь!» пачынае дзейнічаць адразу ж пасля яе падключэння.
Важна
Паслуга «Ёсць сувязь!» бясплатная. Тарыфікуюцца толькі вашыя «крокі» па USSD-меню — 0,01 рубля з улікам ПДВ за кожны USSD-запыт.