Задача
Наладзіць пераадрасацыю тэлефанавання, каб перанакіраваць уваходныя тэлефанаванні на іншы нумар тэлефона.
Заўвага
- Пераадрасацыю можна наладзіць на ўсе ўваходныя тэлефанаванні або на ўваходныя тэлефанаванні, калі нумар недаступны, заняты або не адказвае.
- Наладзіць пераадрасацыю можна як на нумары абанентаў МТС або іншых аператараў, так і на гарадскія або міжнародныя нумары.
Асяроддзе
- мабільная прылада з падтрымкай USSD-запытаў.
- вэб-браўзер для доступу ў Інтэрнэт-Памочнік з мабільнай прылады або камп’ютара (патрабуецца доступ у Інтэрнэт).
Умовы
- адсутнасць блакіровак на нумары.
- наяўнасць на нумары паслугі «Пераадрасацыя тэлефанавання» (гл. артыкул Як праверыць пералік падключаных паслуг на нумары).
Рашэнне
Важна
Перадрэсацыя тэлефанавання тарыфікуецца памінутна з акругленнем у большы бок. Кошт згодна з дзеючым тарыфным планам абанента (гл. артыкул Асаблівасці тарыфікацыі пераадрасаваных тэлефанаванняў).
Каб актываваць пераадрасацыю, скарыстайце адзін з наступных спосабаў:
- USSD-запыт (бясплатна ў сетцы МТС Беларусь і ў роўмінгу):
1. Каб наладзіць пераадрасацыію, калі нумар недаступны, набярыце на сваёй прыладзе **62*+ХХХХХХХХХХХХ#.
2. Каб наладзіць пераадрасацыю, калі нумар заняты, набярыце на сваёй прыладзе **67*+ХХХХХХХХХХХХ#.
3. Каб наладзіць пераадрасацыю, калі нумар не адказвае на працягу 5, 10, 15, 20, 25 або 30 секунд, набярыце на сваёй прыладзе **61*+ХХХХХХХХХХХХ*10*час у секундах#.
Напрыклад, каб наладзіць пераадрасацыю на нумар +375297770000, калі нумар «не адказвае на працягу 30 секунд», неабходна набраць каманду **61*+375297770000*10*30#.
4. Каб наладзіць пераадрасацыю па ўсіх трох умовах (недаступны, заняты, не адказвае на працягу 15 секунд) адной камандай, набярыце на сваёй прыладзе **004*+ХХХХХХХХХХХХ#.
5. Каб наладзіць безумоўную пераадрасацыю (на ўсе ўваходныя тэлефанаванні), набярыце на сваёй прыладзе **21*+ХХХХХХХХХХХХ#. +ХХХХХХХХХХХХ — гэта нумар, на які трэба наладзіць пераадрасацыю. Даецца ў міжнарожным фармаце (напрыклад, +375297770000).
- Актывацыя праз Інтэрнэт-Памочнік:
1. Аўтарызуйцеся ў Інтэрнэт-Памочніку. Калі раней вы не карысталіся Інтэрнэт-Памочнікам, трэба ўстанавіць пароль (гл. артыкул Інтэрнэт-Памочнік).
2. Зайдзіце ў раздзел «Паслугі і сэрвісы» → «Пераадрасацыя».
3. Выберыце «Дабавіць новую ўмову пераадрасацыі».
4. У акне, якое з'явілася, устанавіце меткі на патрэбную ўмову «недаступны», «заняты», «не адказвае» або «ўсе тэлефанаванні».
5. У акне пад зададзенымі ўмовамі ўвядзіце нумар, на які трэба наладзіць пераадрасацыю. Нумар уводзіцца ў міжнародным фармаце, без знака «+».
6. Націсніце «Скарыстаць», каб завяршыць аперацыю.