Як наладзіць забарону на ўваходныя тэлефанаванні для вызначанага нумара тэлефона | Падтрымка МТС

Як наладзіць забарону на ўваходныя тэлефанаванні для вызначанага нумара тэлефона

Задача

Заблакіраваць уваходныя тэлефанаванні, якія паступаюць з вызначанага нумара тэлефона.

Асяроддзе

Мабільная прылада (тэлефон, смартфон і т.п.) з функцыяй галасавой сувязі.

Рашэнне

Такой магчымасці няма - паслуга, якая дазваляе забараніць уваходныя тэлефанаванні з асобна ўзятых нумароў, адсутнічае. Сотавыя сеткі не маюць тэхнічнай магчымасці, каб наладзіць такую блакіроўку.

Рэкамендацыі

  • магчымасць забароны ўваходных тэлефанаванняў з вызначаных нумароў маюць некаторыя мадэлі мабільных прыладаў. Каб удакладніць, ці маецца такая магчымасць у вашай прыладзе, звярніцеся да інструкцыі па эксплуатацыі;
  • заблакіраваць уваходныя тэлефанаванні, якія паступаюць з вызначаных нумароў (унесці абанента ў «чорны спіс»), магчыма з дапамогай мабільнай праграмы для смартфона, які мае такую ​​функцыю;
  • вы можаце ўстанавіць забарону на прыём усіх уваходных тэлефанаванняў з дапамогай паслугі «Забарона тэлефанавання».