Задача
Атрымаць SMS-паведамленні пры наяўнасці паслугі «Падключэнне TWIN-карты».
Асяроддзе
Мабільны тэлефон з падтрымкай SMS і/або USSD.
Умовы
- адсутнасць блакіровак на нумары, акрамя частковай;
- прыём SMS-паведамленняў магчымы толькі на адну SIM-карту для «паслядоўнага» і для «паралельнага» рэжыму SIM-картаў.
- SIM-карта, на якую будуць паступаць уваходныя SMS-паведамленні, можа быць вызначаная і змененая абанентам самастойна з дапамогай спецыяльных каманд.
Рашэнне
- Даведацца, якая SIM-карта прымае SMS:
На тэлефоне, у якім устаноўленая любая карта з камплекта TWIN-картаў, набярыце USSD-запыт *#612# і націсніце.
У адказ паступіць парадкавы нумар SIM-карты для прыёму SMS.
- Наладзіць, каб гэтая SIM-карта прымала SMS:
На тэлефоне, у якім устаноўленая любая карта з камплекта TWIN-картаў, набярыце USSD-запыт **612# і націсніце .
Пасля адпраўкі USSD-запытаў, USSD-паведамленні ў адказ паступаюць на кожную з SIM-картаў.
Інфармацыя
USSD-запыты, якія выкарыстоўваюцца ў рамках кіравання паслугай «Падключэнне TWIN-карты», не тарыфікуюцца.