Зона пакрыцця мабільнай сувяззю

Зона пакрыцця мабільнай сувяззю


Зона обслуживания

Зона пакрыцця* па розных узроўнях прыводзяцца згодна са станам сеткі МТС на 01.04.2024.

Прыведзеная на карце інфармацыя пра зону пакрыцця па тэхналогіях 2G, 3G, 4G, NBIoT была атрыманая на аснове камп’ютарнага мадэліравання распаўсюджвання радыёсігналу сеткі сотавай рухомай электрасувязі для вышыні 1,5 метра ад узроўня зямлі (5 метраў ад узроўня зямлі пры выкарыстанні вонкавых антэн) і пацверджана выбарачнымі вынікамі вымярэнняў на мясцовасці. З прычыны прыродных умоў распаўсюджвання радыёхваляў якасць паслуг, якія даюцца абаненту, у тым ліку скорасць перадачы даных, можа змяняцца (пагаршацца, перарывацца або суправаджацца перашкодамі) у залежнасці ад лакальных асаблівасцяў рэльефу мясцовасці і тыпу забудовы, метэаралагічных умоў, загружанасці соты і іншых элементаў сеткі, якія абслугоўваюць абанента, ад тэхнічных характарыстык і тэхнічнага стану абаненцкага абсталявання, якое выкарыстоўваецца, паблізу або ўнутры будынкаў, у тунэлях, падвалах і іншых падземных збудаваннях, пад уплывам вышыннай інтэрферэнцыі на высокіх паверхах будынкаў, і іншых прычын.

Мадэліраванне зоны пакрыцця ўсярэдзіне будынкаў вядзецца для тыпавых канструкцый вонкавых сценаў, дзе маюцца вокны са шклом без металізацыі паверхні і не ўлічвае ўнутраную канфігурацыю памяшканняў будынка, колькасць дадатковых унутраных сценаў і іх асаблівасці. Для памяшканняў без вонкавых вокнаў або праёмаў, якія выходзяць на адкрытую мясцовасць, а таксама ў памяшканнях, экранаваных ад адкрытай мясцовасці дзвюма і больш сценамі, наяўнасць прыведзенай на карце зоны пакрыцця ўсярэдзіне будынкаў не гарантуецца.

Дадаткова можна азнаёміцца з Дагаворам.

Калі ў вас ёсць прапановы адносна пакрыцця, калі ласка, звяртайцеся help@mts.by

*Зона пакрыцця прыводзіцца для даведкі. Зона пакрыцця - тэрыторыя, у межах якой узроўні карысных сігналаў базавых станцый сеткі сотавай рухомай электрасувязі на ўваходзе прыёмнікаў выпрабавальных апаратна-праграмных комплексаў, выпрабавальных рухомых станцый перавышаюць нармаваныя значэнні ў адпаведнасці з ТНПА.