Як атрымліваць інфармацыю пра баланс асабовага рахунку пасля кожнага тэлефанавання | Падтрымка МТС

Як атрымліваць інфармацыю пра баланс асабовага рахунку пасля кожнага тэлефанавання

Інфармацыя пра баланс будзе давацца наступным чынам: «Кошт апошняга тэлефанавання складае Х рублёў. Баланс вашага рахунку складае Y рублёў».

Падключыце паслугу «Жывы баланс» тым спосабам, у выглядзе якога вы жадаеце атрымліваць інфармацыю пра баланс.

USSD (USSD-запыт бясплатны)

  • Набярыце *500*1# і націсніце «тэлефанаванне».

SMS-паведамленне (SMS-запыт у сетцы МТС бясплатны, у роўмінгу аплачваецца згодна з роўмінгавымі тарыфамі на SMS)

  • Адпраўце SMS з лацінскай літарай «A» або «a» на нумар 500.
  • Пасля апрацоўкі вашага запыту вы атрымаеце SMS-паведамленне пра дабаўленне паслугі.

Галасавы інфарматар (бясплатна, даступна толькі ў сетцы МТС Беларусь).

  • Патэлефануйце на нумар 500.
  • Выконвайце інструкцыі галасавога інфарматара, каб дабавіць паслугу.

Заўвага

У выпадку выкарыстання паслугі «Жывы баланс: голас» баланс асабовага рахунку прагаворваецца пасля заканчэння размовы пры ўмове завяршэння тэлефанавання з боку абанента, каму тэлефанавалі (націск клавішы адбой). Падчас знаходжання ў роўмінгу паслуга «Жывы баланс: голас» не даецца.

Інтэрнэт-Памочнік

  • Перайдзіце на сайт Інтэрнэт-Памочніка, увядзіце нумар мабільнага тэлефона і пароль, націсніце «Увайсці».
  • У меню злева перайдзіце ў «Паслугі і сэрвісы → Спіс паслуг», націсніце на спасылку «+ Падключыць новыя паслугі».
  • Адзначце паслугу «Жывы баланс: USSD» або «Жывы баланс: SMS», або «Жывы баланс: голас» на выбар.
  • Націсніце кнопку «Далей», а затым – кнопку «Дабавіць паслугі».

Мабільная праграма «Мой МТС»

  • Аўтарызуйцеся ў праграме «Мой МТС» з нумара тэлефона, для якога хочаце дабавіць паслугу.
  • Выберыце на галоўнай старонцы пункт «Паслугі». Затым націсніце на спасылку «Усе паслугі».
  • Адзначце для дабаўлення паслугу «Жывы баланс: USSD» або «Жывы баланс: SMS», або «Жывы баланс: голас» на выбар.
  • Націсніце на спасылку «Падключыць».