Каб праверыць стан рахунку, скарыстайце адзін з наступных спосабаў:
- Мабільная праграма «Мой МТС» (у сетцы МТС Беларусь плата за мабільны інтэрнэт не спаганяецца, уключаны трафік не выдаткоўваецца)
1. Запусціце праграму «Мой МТС» на вашай прыладзе.
2. Аўтарызуйцеся з выкарыстаннем нумара, на якім неабходна праверыць баланс.
3. У левым бакавым меню выберыце раздзел «Мой МТС». На старонцы, якая адкрылася, будзе паказаны баланс асабовага рахунку і астача ўключаных пакетаў мінут, інтэрнэту, SMS і MMS.
- Інтэрнэт-Памочнік (у сетцы МТС Беларусь плата за мабільны інтэрнэт не спаганяецца, уключаны трафік не выдаткоўваецца)
1. Перайдзіце на сайт Інтэрнэт-Памочніка.
2. Увядзіце нумар і пароль у адпаведныя палі формы аўтарызацыі і націсніце на кнопку «Увайсці».
3. У выпадку паспяховай аўтарызацыі вы трапіце на старонку з інфармацыяй пра баланс асабовага рахунку.
4. У левым бакавым меню або з пунктаў на галоўнай старонцы выберыце «Рахунак» - «Стан рахунку». На старонцы, якая адкрылася, будзе паказаны баланс асабовага рахунку і астача ўключаных пакетаў мінут, інтэрнэту, SMS і MMS.
- SMS-паведамленне (бясплатна ў сетцы МТС Беларусь; згодна з роўмінгавым тарыфам на выходнае SMS падчас знаходжання ў роўмінгу)
Адпраўце SMS-паведамленне з любым тэкстам на нумар 087011. На прыладу прыйдзе SMS-паведамленне з балансам асабовага рахунку і астачай уключаных пакетаў.
- Мабільны Памочнік (бясплатна ў сетцы МТС Беларусь; недаступна ў роўмінгу)
Патэлефануйце на нумар 087011. Аўтаінфарматар паведаміць суму балансу асабовага рахунку (інфармацыя пра астачу ўключаных пакетаў недаступная ў выпадку скарыстання гэтага спосабу).