Асаблівасці тарыфікацыі пераадрасаваных тэлефанаванняў | Падтрымка МТС

Асаблівасці тарыфікацыі пераадрасаваных тэлефанаванняў

Падчас знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (у зоне дзеяння сеткі МТС) кошт пераадрасаванага тэлефанавання вызначаецца ў залежнасці ад напрамка тэлефанавання:

  • Пераадрасаванае тэлефанаванне на нумары МТС, на гарадскія, міжгароднія тэлефоны Рэспублікі Беларусь і тэлефоны іншых сотавых аператараў Рэспублікі Беларусь тарыфікуецца згодна з тарыфным планам абанента як выходнае тэлефанаванне ў гэтым напрамку.

Заўвага

Пакеты мінут для тэлефанаванняў унутры сеткі і/або на іншыя напрамкі не выдаткоўваецца на пераадрасаваныя тэлефанаванні.

  • Пераадрасаванае тэлефанаванне на Галасавую пошту - бясплатна для ўсіх тарыфных планаў.
  • Пераадрасаванае тэлефанаванне на міжнародны нумар тарыфікуецца згодна з тарыфным планам абанента як выходнае тэлефанаванне на гэты міжнародны нумар.

Падчас знаходжання за мяжой (у роўмінгу) кошт пераадрасаванага тэлефанавання залежыць ад тыпу пераадрасацыі:

  • У выпадку безумоўнай пераадрасацыі (на ўсе ўваходныя тэлефанаванні) пераадрасаванае тэлефанаванне тарыфікуецца гэтак жа, як і падчас знаходжання ў зоне дзеяння МТС (г.зн. кошт пераадрасаванага тэлефанавання вызначаецца згодна з тарыфам абанента як выходнае тэлефанаванне ў гэтым напрамку).
  • У выпадку ўмоўнай пераадрасацыі (калі нумар недаступны, заняты або не адказвае) кошт пераадрасаванага тэлефанавання складаецца з кошту ўваходнага тэлефанавання ў краіне знаходжання згодна з тарыфамі роўмінгавага аператара + кошт выходнага тэлефанавання на нумар, на які была наладжаная пераадрасацыя, згодна з роўмінгавымі тарыфамі.

Кошт паслуг за мяжой можна ўдакладніць тут.

Уласцівасці

Пераадрасацыя тэлефанавання тарыфікуецца памінутна з акругленнем у большы бок.