Каб вярнуць сродкі плацельшчыку, неабходна:
- Звярнуцца ў Салон сувязі МТС або Салон сувязі прадстаўніка МТС.
- Паказаць наступныя дакументы:
* плацежны дакумент (раздрукоўку электроннай версіі чэка (карт-чэка) або выпіску з карт-рахунку);
* дакумент, які сведчыць асобу плацельшчыка (пры звароце ў Салон сувязі прадстаўніка МТС - толькі пашпарт)
- Па патрабаванню супрацоўніка МТС паведаміць нумар карт-рахунку.
- Аформіць заяву на перанос або вяртанне грашовых сродкаў.
Важна
МТС клапоціцца пра захаванасць вашай канфідэнцыйнай інфармацыі. Мы ніколі не патрабуем перадачы нам банкаўскай карты, або прагляду CVC-кода, або PIN-кода, не запісваем поўны нумар карты і не робім яе ксеракопіі. Для пацвярджэння дастаткова паказаць банкаўскую карту, закрыўшы ўсю інфармацыю, акрамя імя і прозвішча трымальніка карты і апошніх 4 лічбаў.
Грашовыя сродкі могуць быць залічаныя на патрэбны нумар тэлефона МТС, вернутыя на карт-рахунак (пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці) або адпраўленыя паштовым пераводам. Магчымасць вяртання грашовых сродкаў вызначаецца МТС.