Як падключыць паслугу «Unlim за мяжой» | Падтрымка МТС

Як падключыць паслугу «Unlim за мяжой»

Задача

Падключыць паслугу «Unlim за мяжой», каб атрымаць магчымасць карыстацца безлімітным Інтэрнэтам у роўмінгу ў сетках пэўных аператараў на неабмежаванай скорасці ў межах 100 Мб у суткі.

Асяроддзе

  • мабільная прылада (тэлефон, смартфон і г.д.) з падтрымкай USSD і SMS;

  • мабільная прылада (смартфон, планшэт) з доступам у інтэрнэт і з наладжанай мабільнай праграмай «Мой МТС»;

  • вэб-браўзер для доступу да Інтэрнэт-Памочніка.

Умовы

  • любы тарыфны план МТС, акрамя тарыфаў «Гасцявы», «Гасцявы 7», «Гасцявы 30», «Супер max»;
  • наяўнасць на нумары паслуг «Роўмінг», «Міжнародны доступ» і «Перадача даных»;
  • адсутнасць блакіровак на нумары.

Важна

Спісанне платы ажыццяўляецца толькі за тыя суткі, калі абанент карыстаўся паслугай «Unlim за мяжой». Кошт паслугі спісваецца ў поўным аб'ёме на наступны дзень.

Рашэнне

Дабавіць паслугу «Unlim за мяжой» можна адным з наступных спосабаў:

  • USSD-запыт (бясплатна ў сетцы МТС Беларусь і ў роўмінгу)

1.     Набярыце на сваёй прыладзе *725# і націсніце тэлефанаванне.

2.     Вы ўбачыце паведамленне на дысплеі пра прыняцце вашай заяўкі. Паслуга будзе падключаная на працягу 20 мінут пасля адпраўкі заяўкі.

  • Інтэрнэт-Памочнік (у сетцы МТС Беларусь плата за мабільны інтэрнэт не спаганяецца, уключаны трафік не выдаткоўваецца)

1.     Аўтарызуйцеся ў Інтэрнэт-памочніку. Калі раней вы не карысталіся Інтэрнэт-Памочнікам, трэба ўстанавіць пароль.

2.     На галоўнай старонцы зайдзіце ў раздзел «Паслугі і сэрвісы» → «Спіс паслуг». Выберыце «+Падключыць новыя паслугі».

3.     Пастаўце галачку каля выбранай паслугі «Unlim за мяжой» і націсніце «Далей».

4.     Націсніце «Дабавіць паслугі», каб завяршыць аперацыю.

  • Мабільная праграма «Мой МТС»

1.     Аўтарызуйцеся ў праграме «Мой МТС» з выкарыстаннем нумара, на якім неабходна падключыць паслугу «Unlim за мяжой».

2.     Выберыце ў меню раздзел «Паслугі», далей націсніце на ўкладку «Усе паслугі».

3.     Выберыце раздзел «Міжнародная сувязь і роўмінг».

4.     Выберыце паслугу «Unlim за мяжой» і націсніце на кнопку «Падключыць».

  • Кантактны цэнтр МТС

Патэлефануйце з мабільнай прылады ў сетцы МТС Беларусь на нумар Кантактнага цэнтра 0890 (бясплатна) або з любога тэлефона на нумар +375 17 237-98-98 (згодна з тарыфамі на выходнае тэлефанаванне) і выконвайце інструкцыі спецыяліста Кантактнага цэнтра.

  • Салон сувязі МТС або Салон камерцыйнага прадстаўніка МТС

Дабавіць паслугу можа толькі ўладальнік нумара або асоба, якая мае даверанасць. Каб дабавіць паслугу, неабходна паказаць свой пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу.