Як заблакіраваць доступ да мабільнага інтэрнэту за мяжой у роўмінгу | Падтрымка МТС

Як заблакіраваць доступ да мабільнага інтэрнэту за мяжой у роўмінгу

Задача

Падключыць паслугу «Забарона на інтэрнэт-доступ у роўмінгу», каб блакіраваць карыстанне мабільным інтэрнэтам падчас знаходжання за мяжой.

Асяроддзе

  • мабільная прылада (тэлефон, смартфон і г.д.) з падтрымкай галасавой сувязі.

Умовы

  • на нумары ёсць паслуга «Роўмінг»;
  • на нумары адсутнічаюць блакіроўкі.

Заўвага

Падключэнне паслугі ажыццяўляецца бясплатна.

Паслуга не мае штомесячнай перыядычнай платы.

Рашэнне

Каб падключыць паслугу, скарыстайце адзін з наступных спосабаў:

  • Тэлефанаванне ў Кантактны цэнтр МТС

Патэлефануйце на нумар 0890 (бясплатна з мабільнага МТС) або 8-017-237-98-98 (тэлефанаванне платнае, кошт - згодна з тарыфамі на тэлефанаванне на гарадскі тэлефон), і выконвайце інструкцыі спецыяліста Кантактнага цэнтра.

  • Салон сувязі МТС або Салон камерцыйнага прадстаўніка МТС

Дабавіць паслугу можа толькі ўладальнік нумара або асоба, якая мае даверанасць. Каб дабавіць паслугу, неабходна паказаць свой пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу.