Як падключыць SMS-роўмінг | Падтрымка МТС

Як падключыць SMS-роўмінг

Задача

Падключыць паслугу SMS-роўмінг, каб атрымліваць і адпраўляць SMS-паведамленні са свайго нумара падчас знаходжання за мяжой з сетак іншых мабільных аператараў (роўмінгавых партнёраў МТС).

Асяроддзе

  • вэб-браўзер для доступу да Інтэрнэт-Памочніка;
  • мабільная прылада (тэлефон, смартфон і г.д.) з падтрымкай USSD і SMS;
  • мабільная прылада (смартфон, планшэт) з доступам у інтэрнэт і з наладжанай мабільнай праграмай «Мой МТС».

Умовы

  • на нумары дастаткова сродкаў, каб падключыць паслугу «SMS-роўмінг»;
  • на нумары адсутнічаюць блакіроўкі;
  • вы знаходзіцеся на любым тарыфным плане МТС, акрамя тарыфаў «Гасцявы» і «МТС СМАРГ Гасцявы».

Рашэнне

Каб падключыць паслугу «SMS-роўмінг», скарыстайце адзін з наступных спосабаў:

Інтэрнэт-Памочнік
  • Перайдзіце на сайт Інтэрнэт-Памочніка.
  • Увядзіце нумар мабільнага тэлефона і пароль, націсніце «Увайсці».
  • Выберыце ў бакавым меню раздзел «Паслугі і сэрвісы», далей — «Спіс паслуг».
  • Націсніце на спасылку «+ Падключыць новыя паслугі».
  • Пастаўце птушкунасупраць паслугі «SMS-роўмінг», націсніце кнопку «Далей».
  • Націсніце на кнопку «Дабавіць паслугі».
USSD-запыт

Набярыце на мабільнай прыладзе *111*21# і націсніце «тэлефанаванне».

SMS-паведамленне

Адпраўце SMS-паведамленне (у зоне дзеяння сеткі СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы») на нумар 0870249, якое змяшчае лацінскую літару «a» або «A».

Мабільная праграма «Мой МТС»
  • Запусціце праграму «Мой МТС» на вашай прыладзе.
  • Аўтарызуйцеся з выкарыстаннем нумара, на якім неабходна падключыць паслугу «SMS-роўмінг».
  • Выберыце ў меню раздзел «Паслугі», далей націсніце на ўкладку «Усе паслугі» — «Міжнародная сувязь і роўмінг».
  • Знайдзіце і выберыце паслугу «SMS-роўмінг».
  • Націсніце на кнопку «Падключыць».

Важна

За падключэнне паслугі «SMS-роўмінг» спаганяецца плата ў памеры 3,1225 рублёў з улікам ПДВ.