Задача
Адмяніць добраахвотную блакіроўку, наладжаную на нумары, каб аднавіць выкарыстанне паслуг сувязі.
Асяроддзе
- вэб-браўзер для доступу ў Інтэрнэт-Памочнік (патрабуецца доступ у інтэрнэт, мабільны трафік не тарыфікуецца);
- мабільная прылада (тэлефон, смартфон і т.п.) з падтрымкай USSD-запытаў і/або галасавой сувязі.
Умовы
- баланс асабовага рахунку, на якім будзе адменена блакіроўка, дадатны або, калі ў вас выкарыстоўваецца крэдытны метад разлікаў, адмоўны, але мяжа крэдыту не перавышаная.
Рашэнне
Каб адмяніць добраахвотную блакіроўку, скарыстайце адзін з наступных спосабаў:
- Інтэрнэт-Памочнік
Перайдзіце на сайт Інтэрнэт-Памочніка і аўтарызуйцеся ў сістэме, увёўшы нумар тэлефона і пароль, далей у меню злева выберыце «Блакіроўка нумара», адзначце «Выдаленне добраахвотнай блакіроўкі», націсніце «Далей» затым «Разблакіраваць».
- Мабільны памочнік
Патэлефануйце на нумар 087052 (бясплатна) і выконвайце падказкі аўтаінфарматара.
- USSD-запыт
Набярыце бясплатны USSD-запыт *111*16# і націсніце «Тэлефанаванне», далей выконвайце падказкі на дысплеі.
- Тэлефанаванне ў Кантактны цэнтр МТС
Патэлефануйце на нумар 0890 (бясплатна з мабільнага МТС) або 8-017-237-98-98 (тэлефанаванне платнае, кошт - згодна з тарыфамі на тэлефанаванне на гарадскі тэлефон), паведаміце спецыялісту нумар тэлефона, а таксама кодавае слова або пашпартныя даныя - спецыяліст адменіць блакіроўку.
Рэкамендацыя
Пасля завяршэння працэдуры адмены добраахвотнай блакіроўкі перазагрузіце мабільную прыладу.