Як даведацца пра свой тарыфны план | Падтрымка МТС

Як даведацца пра свой тарыфны план

Задача

Даведацца пра тарыфны план, які выкарыстоўваецца на нумары абанента МТС.

Асяроддзе

  • мабільная прылада (смартфон, планшэт) з доступам у інтэрнэт і з наладжанай мабільнай праграмай «Мой МТС».
  • вэб-браўзер для доступу ў Асабісты кабінет (патрабуецца доступ да інтэрнэту).
  • мабільная прылада з падтрымкай галасавой сувязі і/абоSMS.

Рашэнне

Даведацца пра тарыфны план, які выкарыстоўваецца на нумары, можна адным з наступных спосабаў:

Мабільная праграма «Мой МТС» (Android, iOS)
  • Запусціце на смартфоне праграму «Мой МТС».
  • Аўтарызуйцеся ў сістэме з выкарыстаннем нумара тэлефона, на якім неабходна даведацца пра тарыфны план.
  • Націсніце «Увайсці» і выберыце ў меню праграмы пункт «Тарыфы».
  • На старонцы «Мой тарыф» адлюструецца назва тарыфнага плана з яго апісаннем.

Асабісты кабінет

  • У браўзеры перайдзіце на старонку Асабістага кабінета.
  • Увядзіце нумар тэлефона і пароль. Націсніце «Увайсці». 
  • Пасля ўваходу справа на старонцы будуць паказаныя асноўныя звесткі пра нумар, у тым ліку і назва тарыфнага плана.
SMS-запыт

Адпраўце SMS на бясплатны нумар 0887 з любым тэкстам. У адказ у SMS-паведамленні будзе вызначаны ваш нумар тэлефона і назва тарыфнага плана.

USSD-запыт

Набярыце бясплатны запыт *111*12# і націсніце «тэлефанаванне». На экране тэлефона адлюструецца назва вашага тарыфнага плана.