#ЭкадвіжМТС: кампанія МТС аб'явіла тыдзень здаровага ладу жыцця і экалагічна ўсвядомленых паводзін | Навіны МТС
Усе навiны

#ЭкадвіжМТС: кампанія МТС аб'явіла тыдзень здаровага ладу жыцця і экалагічна ўсвядомленых паводзін

22 верасня ў Беларусі адзначаецца Сусветны дзень без аўтамабіля, мэта якога - звярнуць увагу на праблему забруджвання паветра і прасоўваць ідэю здаровага ладу жыцця. МТС, як сацыяльна адказны брэнд, актыўна падтрымлівае міжнародныя ініцыятывы, накіраваныя на паляпшэнне экалагічнай абстаноўкі і павышэнне ўзроўню здароўя насельніцтва.

#ЭкадвіжМТС: кампанія МТС аб'явіла тыдзень здаровага ладу жыцця і экалагічна ўсвядомленых паводзін

Супрацоўнікі МТС далучыліся да Сусветнага дня без аўтамабіля ў рамках карпаратыўнага чэленджа #экадвіжМТС. Чэлендж працягнецца тыдзень. З 16 па 22 верасня ў МТС зробяць крок на сустрэчу здароўю і абароне навакольнага асяроддзя, адмаўляючыся ад аўтамабіляў і выбіраючы больш экалагічныя спосабы перамяшчэння. Гэтая акцыя не толькі спрыяе зніжэнню вугляроднага следу, але і натхняе іншых на экалагічна ўсвядомленыя паводзіны.

Кожны дзень супрацоўнікам у рамках чэленджа #экадвіжМТС прапануюцца своеасаблівыя заданні, як зрабіць свой унёсак у абарону навакольнага асяроддзя і прадэманстраваць сваю прыхільнасць да экасвядомага ладу жыцця. Напрыклад, у панядзелак у абедзенны час трэба было адправіцца на шпацыр, у аўторак прыехаць на працу на ровары або самакаце, у сераду - выйсці на прабежку. Свае дзеянні трэба выкладваць у Instagram, дабаўляючы хэштэгі #экадвіжМТС і #МТСпростаспорт.

ЭкадвіжМТС
ЭкадвіжМТС

«ЭкадвіжМТС - гэта спосаб прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем уплыву выкідаў аўтатранспарту на якасць атмасфернага паветра і на здароўе чалавека. На працягу тыдня мы прапануем супрацоўнікам актыўна падтрымаць гэты падыход. Радуе, што да нашых карпаратыўных актыўнасцяў далучыліся не толькі супрацоўнікі МТС, але іх родныя і блізкія», — падкрэсліла Таццяна Сымановіч, начальнік упраўлення па рабоце з персаналам кампаніі МТС.

Удзел у чэлендже становіцца не толькі магчымасцю падтрымаць глабальную акцыю «Дзень без аўтамабіля», але і цікавым спосабам зблізіцца з калегамі і абмяняцца эмоцыямі.

«Я прыязджаю на працу на ровары апошнія 8 гадоў. Для мяне ўдзел у акцыі «Дзень без аўтамабіля» мае асаблівую цікавасць. На мой погляд - гэта выдатная магчымасць зрабіць свой унёсак у абарону навакольнага асяроддзя і натхніць сваіх калегаў на экалагічны лад жыцця», — адзначыў Юрый Бурага, вядучы спецыяліст па ўнутранай бяспецы кампаніі МТС.

Дзень без аўтамабіля - далёка не першае мерапрыемства прыродаахоўнага характару, якое падтрымліваецца МТС. Кампанія актыўна ўдзельнічае ў экалагічных акцыях, якія садзейнічаюць фарміраванню разумных адносін да прыродных рэсурсаў: ініцыятыва «Дзень зямлі», адукацыйная праграма Глабальнага дагавора ААН SDG Ambition і інш. МТС выкарыстоўвае такія падзеі як інструмент у мэтах павышэння грамадскай свядомасці і ўсвядомленых сацыяльных інвестыцый.

Таксама кампанія МТС робіць унёсак у захаванне і паляпшэнне экалагічнай абстаноўкі, штогод ацэньваючы ўздзеянне кампаніі на навакольнае асяроддзе і прыкладаючы намаганні па мінімізацыі негатыўнага ўздзеяння. У кампаніі ажыццяўляецца кантроль над рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных і прыродных рэсурсаў, была ўкаранёная працэдура выдзялення другасных матэрыяльных рэсурсаў з адходаў вытворчасці і іх утылізацыі.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна