МТС пашырае магчымасці выкарыстання інтэрнета рэчаў у Беларусі | Навіны МТС
Усе навiны

МТС пашырае магчымасці выкарыстання інтэрнета рэчаў у Беларусі

МТС пачаў супрацоўніцтва з кампаніяй IOTANS пры аказанні паслуг на базе тэхналогіі NB-IoT.

МТС пашырае магчымасці выкарыстання інтэрнета рэчаў у Беларусі

Дзякуючы праграмнаму забеспячэнню IOTANS, даныя, якія паступаюць ад прылад МТС, будуць візуалізіраваныя і апрацаваныя для стварэння рашэнняў па аптымізацыі выкарыстання энергарэсурсаў і павышэння эфектыўнасці працы ў сферы ЖКГ.

З 2019 года МТС актыўна развівае сетку інтэрнэту рэчаў (IoT) у Беларусі, запускаючы праекты ў сферах ЖКГ і «разумнай» гарадской інфраструктуры.

Тэхналогія NB-IoT уяўляе сабой стандарт мабільнай сувязі, прызначаны для абмену данымі паміж прыладамі. На яго аснове МТС ужо рэалізаваў шэраг рашэнняў у сферы ўліку энергарэсурсаў, бяспекі аб'ектаў і аддаленага маніторынгу.

Магчымасці NB-IoT былі дапоўненыя лінейкай паслуг «NB-IoT Пакет», якая разлічаная на розныя аб'ёмы спажывання трафіка.

Падрабязна пра прапановы МТС у сферы інтэрнэту рэчаў – тут.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна