МТС пазнаёміць людзей старэйшага ўзросту з нейрасеткамі. Адкрыты набор у абноўленую анлайн-школу лічбавай пісьменнасці #НавучыСваіхБлізкіх | Навіны МТС
Усе навiны

МТС пазнаёміць людзей старэйшага ўзросту з нейрасеткамі. Адкрыты набор у абноўленую анлайн-школу лічбавай пісьменнасці #НавучыСваіхБлізкіх

МТС аб’яўляе пра новы набор у бясплатную анлайн-школу #НавучыСваіхБлізкіх для людзей старэйшага ўзросту. Зараз курс падзелены на два ўзроўні і ўключае навучанне як базавым лічбавым навыкам, так і больш прасунутым, у тым ліку выкарыстанню інструментаў штучнага інтэлекту. Анлайн-ўрокі будуць праходзіць на платформе Zoom.

МТС пазнаёміць людзей старэйшага ўзросту з нейрасеткамі. Адкрыты набор у абноўленую анлайн-школу лічбавай пісьменнасці #НавучыСваіхБлізкіх

Бясплатны курс #НавучыСваіхБлізкіх дазваляе асвоіць «з нуля» смартфон і планшэт. Праграма курса складаецца з двух этапаў: базавы ўзровень — для пачаткоўцаў, якія толькі пачынаюць свой шлях у лічбавай пісьменнасці, і прасунуты — для тых, хто хоча паглыбіць свае веды і навыкі.

Слухачы базавага ўзроўню даведаюцца, як выкарыстоўваць аплатныя сэрвісы, сацыяльныя сеткі і месенджары. Яны навучацца рабіць анлайн-заказы тавараў, браніраваць электронныя талоны да ўрача і шмат чаму іншаму. Пры гэтым, людзям старэйшага ўзросту раскажуць, на што звяртаць увагу, каб не стаць ахвярай інтэрнэт-махляроў. На прасунутым узроўні навучання слухачы асвояць навыкі адпраўкі і адсочвання пасылак, працы з раскладам транспарту і аплаты праезду, а таксама навучацца ствараць прэзентацыі, афармляць пакупкі на маркетплэйсах. Акрамя гэтага, выкладчык навучыць выкарыстоўваць інструменты штучнага інтэлекту: генераваць малюнкі і пісаць тэксты

Заняткі праводзіць падрыхтаваны спецыяліст, а дапамагаць слухачам курса могуць дзеці і ўнукі. Як базавы ўзровень навучання, так і прасунуты складаецца з 10 заняткаў — гэта лекцыі і практычныя заданні. Па выніках навучання пасля праходжання анлайн-тэсту ўдзельнікі атрымаюць сертыфікат ад МТС аб заканчэнні заняткаў.

Зарэгістравацца на анлайн-курс можна па спасылцы. Пры рэгістрацыі неабходна выбраць узровень навучання.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна