МТС натхняе: кампанія падтрымала культурны праект «Арт-нагода» | Навіны МТС
Усе навiны

МТС натхняе: кампанія падтрымала культурны праект «Арт-нагода»

МТС стаў генеральным партнёрам унікальнага праекту ў сферы інтэлектуальнага адпачынку «Арт-нагода», які аб’ядноўвае мастацтва і зносіны ў вытанчанай атмасферы. У рамках праекту будуць праходзіць выставы, лекцыі і майстар-класы, а таксама інтэрактыўныя сустрэчы.

МТС натхняе: кампанія падтрымала культурны праект “Арт-нагода”
МТС натхняе: кампанія падтрымала культурны праект “Арт-нагода”

3 кастрычніка ў галерэі «Арт Фабрыка» адбылася першая ў сезоне лекцыя-прэзентацыя «Бітва за колер: ад Гагена да Маціса». Удзельнікі даведаліся, як развівалася плынь фавізму і як вядомыя мастакі выкарыстоўвалі колер на працягу XX стагоддзя. Прадмовай да лекцыі сталі жывая музыка і мастацкая экспазіцыя, якія стварылі атмасферу натхнення і паглыблення ў тэму. Фатаграфіі з лекцыі-прэзентацыі даступны па спасылцы.

МТС натхняе: кампанія падтрымала культурны праект “Арт-нагода”
МТС натхняе: кампанія падтрымала культурны праект “Арт-нагода”

«У гэтым годзе мы адкрываем для сябе новыя спосабы камунікацыі. У тым ліку праз мастацтва, бо мастацтва – гэта дыялог паміж аўтарам і грамадствам. Мы верым, што мастацтва і зносіны здольны натхняць, а, значыць, мяняць жыццё людзей, і «Арт-нагода» якраз прапануе такую прастору для дыялогу і самавыяўлення. МТС заўсёды імкнуўся падтрымліваць ініцыятывы, якія спрыяюць развіццю творчага асяроддзя», — падкрэсліла Марыя Канасевіч, кіраўнік PR-групы МТС.

МТС натхняе: кампанія падтрымала культурны праект “Арт-нагода”
МТС натхняе: кампанія падтрымала культурны праект “Арт-нагода”

Стаўшы генеральным партнёрам праекта «Арт-нагода», МТС пацвярджае сваю прыхільнасць культурным ініцыятывам і стваральнаму падыходу да жыцця.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна