МТС прапануе бізнесу «СМАРТ-касы» і асаблівыя ўмовы іх набыцця | Навіны МТС
Усе навiны

МТС прапануе бізнесу «СМАРТ-касы» і асаблівыя ўмовы іх набыцця

У МТС для купляння стала даступна сучаснае плацежнае абсталяванне — POS-тэрмінал Nexgo N86. Прылада будзе карысна ў сферах гандлю, паслуг і забаў — усюды, дзе ўзнікае неабходнасць прымаць плацяжы. Арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі могуць набыць яе на выгадных умовах.

МТС прапануе бізнесу “СМАРТ-касы” і асаблівыя ўмовы іх набыцця

POS-тэрмінал Nexgo N86 — гэта комплексная прылада, якая сумяшчае ў сабе функцыі касавага апарата (пры ўмове заключэння дагавора з аператарам праграмнай касы) і банкаўскага плацежнага тэрмінала (пры ўмове заключэння дагавора з банкам на паслугі эквайрынгу). З яго дапамогай можна прымаць плацяжы як наяўнымі грашовымі сродкамі, так і па банкаўскіх плацежных картках. У рэжыме плацежнага тэрмінала апарат здольны прымаць любыя карты і пералічваць грашовыя сродкі на разліковыя рахункі любога банка Беларусі. Абсталяванне можа працаваць без падзарадкі не менш як 24 гадзіны.

Да канца бягучага года ў МТС дзейнічае акцыя “СМАРТ-каса”, якая дае магчымасць набыць тэрмінал на выгадных умовах: у растэрміноўку на 7 або 12 месяцаў, а таксама за поўны кошт.

Акрамя таго, МТС дае магчымасць актывацыі sim-карт для плацежнага абсталявання. Маецца некалькі тарыфных планаў, якія ўключаюць у сябе неабходныя пакеты мабільнага інтэрнэту — ад 20 МБ да безліміту.

Прапановы па паслугах сувязі распрацаваны пад магчымасці розных прылад, такіх як праграмныя касы, смартфоны і інш.

Набыць POS-тэрмінал Nexgo N86 і падабраць аптымальны тарыф дапамогуць у любым Салоне сувязі МТС. Атрымаць падрабязную кансультацыю можна па тэлефонах (017) 237-98-95 і 0990. Вывучыць усе магчымасці абсталявання можна ў інтэрнэт-магазіне МТС.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна