Усе навiны

МТС упэўнена лідзіруе па ўзроўні мабільнай тэлефаніі ў Рэспубліцы Беларусь

МТС з пачатку года займае першае месца па сукупнасці паказчыкаў якасці мабільнай тэлефаніі, уключаючы тэлефоннае радыёзлучэнне і перадачу маўлення. Гэта вынікае з даных партала ацэнкі якасці паслуг электрасувязі дзяржаўнага прадпрыемства «БелДІЭ» па стане на 14:00 7 лютага.

МТС упэўнена лідзіруе па ўзроўні мабільнай тэлефаніі ў Рэспубліцы Беларусь

Таксама згодна з вымярэннямі «БелДІЭ», кампанія лідзіруе па часе ўсталявання злучэння, долі паспяховых выклікаў і мае найменшую колькасць абрываў падчас размовы. Акрамя гэтага, у сетцы МТС лепш перадаюцца ўзоры голасу, а сам аператар мае найбольшую сярэднюю бальную ацэнку перадачы маўлення.

«Сёння паслугамі сувязі МТС карыстаюцца больш за 5,7 млн абанентаў. Каб падтрымліваць інфраструктуру і забяспечваць кліентаў годным сэрвісам, кампанія перманентна інвестуе ў развіццё сеткі па ўсёй краіне. На працягу ўсяго гэтага года мы будзем пастаянна пашыраць геаграфію і якасць пакрыцця сотавай сувязі ў гарадах і аддаленых населеных пунктах, уздоўж аўтамагістраляў і чыгунак», — дадаюць у МТС

Усяго кліентаў МТС абслугоўваюць больш за 19 тысяч базавых станцый з ахопам больш за 98% тэрыторыі краіны. Кампанія першай у Беларусі прадаставіла карыстальнікам доступ да сувязі 4G, а з 2022 года абанентам даступны галасавыя выклікі па тэхналогіі VoLTE.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна