Развіццё LTE-скарасцей у Беларусі: МТС на 65% павялічыў колькасць базавых 4G-станцый дыяпазону 2600 МГц
МТС працягвае маштабаваць сетку LTE. У чэрвені ў краіне пачала дзейнічаць 191-я базавая станцыя ў дыяпазоне 2600 МГц, які дазваляе паскорыць 4G-інтэрнэт абанентам нават падчас вялікіх нагрузак на сетку.
Усяго ў чэрвені сетку LTE «прапампавалі» у 30 населеных пунктах краіны. За кошт уключэння дадатковага дыяпазону ёмістасць 4G-сеткі значна павялічылася ў сталіцы, абласных і раённых цэнтрах. Пры гэтым у 18 гарадах і пасёлках дыяпазон 2600 МГц пачаў дзейнічаць упершыню: у Вілейцы, Дзяржынску, Заслаўі, Хацежына, Мар'інай Горцы, Слуцку, Смалявічах, аграгарадку Лясны, Стоўбцах, Уздзе, Драгічыне, Лунінцы, Маларыце, Лепелі, Оршы, Смаргоні, Клімавічах, Салонае.
Сетку LTE кампанія МТС развівае з інфраструктурным аператарам beCloud. Базавыя станцыі ў дыяпазоне 2600 МГц сёння працуюць у 52 населеных пунктах. Лакацыі для актывацыі дадатковага дыяпазону выбіраюцца зыходзячы з загрузкі і патрэбаў абанентаў.
МТС першым у краіне даў сваім абанентам доступ да паслуг сувязі чацвёртага пакалення. Першапачаткова 4G-сетка стваралася на аснове базавых станцый, якія працуюць у дыяпазоне 1800 Мгц. У сувязі з ростам колькасці карыстальнікаў і павелічэннем аб'ёмаў спажыванага трафіка дзеля лепшага аказання сувязі цяпер сетка 4G маштабуецца ў тым ліку за кошт уключэння дыяпазону 2600 Мгц.