«Марафон добрых спраў»: супрацоўнікі МТС далучыліся да дабрачыннай акцыі для дзяцей | Навіны МТС
Усе навiны

«Марафон добрых спраў»: супрацоўнікі МТС далучыліся да дабрачыннай акцыі для дзяцей

Акцыя «Марафон добрых спраў», арганізаваная МТС і выданнем «Комсомольская правда», прайшла ў 3-й гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы Мінска. Супрацоўнікі кампаніі наведалі маленькіх пацыентаў, якія цяпер знаходзяцца на лячэнні.

Дзяцям былі арганізаваныя майстар-класы па арыгамі і стварэнню аб'ёмных паштовак. А кіраўнік камерцыйнага дэпартамента Мікалай Булаш і начальнік упраўлення па рабоце з персаналам Алена Шаламіцкая прачыталі дзецям гісторыі пра прыгоды казачных герояў. Усе пацыенты двух аддзяленняў бальніцы атрымалі ў падарунак ад мабільнага аператара наборы для творчасці.

«Кампанія як сацыяльна адказны брэнд рэалізуе і падтрымлівае ініцыятывы, накіраваныя на дапамогу дзецям. Мы ўдзяляем увагу самым розным сацыяльным праблемам. Але адной з галоўных мэтаў такіх праектаў застаецца імкненне зрабіць кожнага дзіцяці хоць крышачку больш шчаслівым. Менавіта для гэтага мы і прыехалі да маленькіх пацыентаў», - лічыць кіраўнік камерцыйнага дэпартамента МТС Мікалай Булаш.

«Нам хацелася, каб дзеці, якія цяпер знаходзяцца на лячэнні, адчулі дадатковы клопат і ўвагу. Бо дапамога блізкім заключаецца не толькі ў матэрыяльным. Шчыры ўдзел і пазітыўныя эмоцыі здольныя тварыць цуды. Спадзяемся, малыя неўзабаве паправяцца і адправяцца дадому», - упэўненая начальнік упраўлення па рабоце з персаналам МТС Алена Шаламіцкая.


Папярэдняя навіна

Наступная навіна