МТС і Мінскаблгаз паспяхова пратэсціравалі «разумныя» газавыя лічыльнікі | Навіны МТС
Усе навiны

МТС і Мінскаблгаз паспяхова пратэсціравалі «разумныя» газавыя лічыльнікі

Тэлекамунікацыйны аператар і правайдар лічбавых паслуг МТС сумесна з прадпрыемствам «Мінскаблгаз» паспяхова пратэсціравалі газавыя лічыльнікі беларускай вытворчасці, паказанні якіх дыстанцыйна перадаюцца з выкарыстаннем тэхналогіі NB-IoT. Вынікі пілотнага праекта былі прадстаўленыя на міжнародным форуме «Разумныя ўстойлівыя гарады: ад канцэпцыі да рэалізацыі».

город3.png

Лічыльнікі з убудаванымі датчыкамі ўсталявалі ў шматкватэрных жылых дамах Мінскай вобласці. Паказанні дыстанцыйна збіраюцца і адпраўляюцца па сетцы аператара на IoT-платформу воблака МТС. Там даныя захоўваюцца і апрацоўваюцца, а далей інфармацыя перадаецца ў уліковую і білінгавую сістэмы прадпрыемства «Мінскаблгаз».

Газазабеспячальным арганізацым сетка NB-IoT дае магчымасць у самыя кароткія тэрміны атрымаць неабходныя звесткі, каб ажыццяўляць камерцыйныя разлікі са спажыўцом. У перспектыве плануецца павысіць бяспеку газазабеспячэння за кошт уключэння ў работу прылад, якія працуюць паводле NB-IoT на аб'ектах газаразмеркавальнай сістэмы і ў спажыўцоў», - растлумачыў начальнік службы рэжымаў газазабеспячэння і ўліку расходу газу прадпрыемства «Мінскаблгаз» Сяргей Лысенка.

Аўтаматычны збор інфармацыі робіць больш празрыстай сістэму аналізу і выстаўлення рахункаў спажыўцам. Дзякуючы дыстанцыйнай рабоце зараз не трэба знімаць паказанні ўручную і рэгулярна правяраць дакладнасць даных. Работа «разумных» лічыльнікаў без замены акумулятара разлічана на 10 гадоў. Гэта дазволіць скараціць выдаткі, аптымізаваць працу, а таксама зэканоміць энергарэсурсы.

«Сегмент ЖКГ — гэта адзін з прыярытэтных напрамкаў нашай працы ў кірунку да інтэрнэту рэчаў. Мы пастаянна развіваем праекты ў сферы «разумнага» горада. А таксама імкнемся пашыраць інавацыйныя лічбавыя прапановы, функцыянал і прапануем новыя магчымасці на аснове IoT-прадуктаў. Сетка NB-IoT даказала сваю надзейнасць, яна простая ў абслугоўванні: не патрабуе ад заказчыка стварэння і падтрымкі асобнай інфраструктуры для перадачы даных, выкарыстоўваецца ліцэнзійны частотны дыяпазон, гарантуецца якасць сувязі і бяспека перадачы даных. Прылады NB-IoT могуць таксама паспяхова выкарыстоўвацца ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і рэтэйле», — адзначыла кіраўнік групы лічбавых бізнес-рашэнняў дэпартамента маркетынгу кампаніі МТС Лілія Стасеня.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна