Урок па бяспечным паводзінам у інтэрнэце ад МТС прайшоў у мінскай школе | Навіны МТС
Усе навiны

Урок па бяспечным паводзінам у інтэрнэце ад МТС прайшоў у мінскай школе

МТС працягвае сацыяльны праект «Дзеці ў інтэрнэце». Чарговы ўрок прайшоў у мінскай школе № 41. Правільна паводзіць сябе ў сетцы навучыліся больш за сотню трэцякласнікаў.


Падчас заняткаў школьнікі даведаліся пра пагрозы, з якімі яны могуць сустрэцца ў інтэрнэце, і спосабах засцярогі ад іх. Дзеці азнаёміліся з правіламі бяспечных-анлайн зносін, даведаліся, як ахоўваць персанальныя даныя. У лёгкай і нязмушанай форме ўрок правёў шоўмен і дыпламаваны педагог Георгій Калдун.

Сацыяльны праект «Дзеці ў Інтэрнэце» існуе ўжо больш за 7 гадоў. За гэты час навучанне сеткаваму этыкету прайшлі больш за 9000 школьнікаў.

У рамках праекта з мінулага года таксама дзейнічае бясплатная інтэрактыўная выстаўка «Сусвет інтэрнэту», якая прысвечаная бяспечнаму кантэнту, ахове асабістай інфармацыі, сеткаваму этыкету. У Мінску яе наведалі больш за 4500 дзяцей. Зараз выставўка дзейнічае ў Гомелі, а потым адправіцца ў іншыя абласныя цэнтры краіны. Наведаць выстаўку бясплатна могуць усе жадаючыя, для гэтага трэба зарэгістравацца на сайце праекта www.detivinternete.by. «Сусвет інтэрнэту» - сумесны праект Міністэрства адукацыі, МТС і дзіцячага фонду ААН ЮНІСЕФ.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна