У Дзень абароны дзяцей МТС арганізаваў віншаванне выхаванцам дзіцячых дамоў. Для іх арганізавалі анлайн-квэст з гульнямі, віктарынамі і падарункамі.
Падчас анлайн-праграмы дзеці рашалі галаваломкі, разгадвалі загадкі, праходзілі «лабірынт» разам з казачнымі героямі. У падарунак дзеці атрымалі наборы для заняткаў творчасцю і спортам.
Віншаванне было арганізаванае выхаванцам дзіцячых дамоў, рэабілітацыйных цэнтраў і сацыяльна-педагагічных устаноў з Бабруйска, Брэста, Ваўкавыска, Мінска, Мазыра і Багушэўска.