МТС пачне выкарыстоўваць новы дыяпазон LTE-800 і забяспечыць 4G-сувяззю сельскую мясцовасць Гомельскай вобласці | Навіны МТС
Усе навiны

МТС пачне выкарыстоўваць новы дыяпазон LTE-800 і забяспечыць 4G-сувяззю сельскую мясцовасць Гомельскай вобласці

МТС са жніўня пачне выкарыстоўваць новы дыяпазон LTE-800 і забяспечыць 4G-сувяззю сельскую мясцовасць Гомельскай вобласці. Выкарыстанне 4G на частаце 800 Мгц дасць магчымасць забяспечыць высакахуткаснай сувяззю больш шырокія тэрыторыі, у тым ліку прыгарад, аддаленыя вёскі, аўтамагістралі. Такім чынам, сетка 4G у рэгіёне будзе супастаўная з пакрыццём 3G.

LTE-800 істотна пашырыць зону пакрыцця, перавага дыяпазону абумоўленая законамі фізікі: сігналы меншай частаты здольныя пранікаць на больш далёкія адлегласці. Да гэтага для развіцця 4G выкарыстоўваліся, у асноўным, дыяпазоны 1800 i 2600 Мгц.

Развіццё сеткі LTE ахопіць і астатнія рэгіёны краіны. Наступны этап праекта - забяспечыць 4G-сувяззю па тэхналогіі LTE-800 усю тэрыторыю Магілёўскай і Віцебскай абласцей. Маштабаванне 4G-сеткі ў рэгіёнах плануецца завяршыць да 2023 года.

«Попыт на паслугі 4G расце: з пачатку года нашы абаненты згенеравалі больш за 170 петабайтаў трафіка ў сетцы LTE - гэта ў 1,7 разоў больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Цяпер 4G-сувяззю ў асноўным карыстаюцца гарадскія жыхары. Рэалізацыя маштабнага праекта дасць магчымасць выкарыстоўваць перавагі LTE у сельскай мясцовасці і аддаленых кутках Беларусі», - падкрэслілі ў МТС.

Праект па разгортванні LTE-800 у сельскай мясцовасці рэалізуецца сумесна з інфраструктурным партнёрам beCloud.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна