Абаненты МТС атрымаюць кампенсацыю за трохдзённы перыяд пагаршэння якасці інтэрнэт-сэрвісаў | Навіны МТС
Усе навiны

Абаненты МТС атрымаюць кампенсацыю за трохдзённы перыяд пагаршэння якасці інтэрнэт-сэрвісаў

У сувязі са складанасцямі і абмежаваннямі з боку знешніх правайдараў у абанентаў МТС назіралася пагаршэнне у рабоце шэрагу сэрвісаў перадачы даных. У кампаніі прынялі рашэнне зрабіць пераразлік абаненцкай платы шляхам яе суразмернага змяншэння ў бягучым месяцы кліентам, якія не змаглі паўнавартасна скарыстаць інтэрнэт-паслугі з 9 па 11 жніўня.

Пачынаючы з 18 жніўня, усім абанентам МТС (фізічным і юрыдычным асобам), хто сутыкнуўся з цяжкасцямі з доступам у інтэрнэт, будзе зробленае карэкціраванне за тры дні ў наступных памерах:

• Абанентам тарыфных планаў з уключаным пакетам інтэрнэт-трафіка - у памеры 50% ад абаненцкай платы згодна з тарыфным планам абанента.
• Карыстальнікам фіксаванага інтэрнэту - у памеры 100% ад абаненцкай платы згодна з тарыфным планам абанента.
• Абанентам з дадатковымі падключанымі інтэрнэт-паслугамі - у памеры 100% ад абаненцкай платы за паслугу.
• Абанентам з падключанымі інтэрнэт-паслугамі ў роўмінгу - у памеры 100% ад абаненцкай платы за паслугу.
• Карыстальнікам лічбавых сэрвісаў - «МТС ТБ», «МТС Кіно», «Сям'я пад наглядам», «Мабільныя супрацоўнікі», «Лакатар», «МТС Music», «МТС Кнігі», «МТС Прэса», «МТС Кіёск», «Пад аховай» - у памеры 100% ад абаненцкай платы за адпаведную паслугу.

Абанентам будзе адпраўленая інфармацыя ў SMS па факце карэкціравання. Таксама скарэкціраваны баланс можна будзе ўбачыць у праграме «Мой МТС». Пераразлік адаб'ецца ў рахунку за жнівень.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна