МТС Music на паўгода і зніжка на абанплату - веснавая прапанова навічкам на тарыфе «Безліміцішча+» і лінейцы «Супер» | Навіны МТС
Усе навiны

МТС Music на паўгода і зніжка на абанплату - веснавая прапанова навічкам на тарыфе «Безліміцішча+» і лінейцы «Супер»

МТС прапануе новым абанентам далучыцца да веснавой акцыі на тарыфе «Безліміцішча+» і лінейцы «Супер». Спецыяльная прапанова ўключае зніжаную абанплату і бонус - адсутнасць абаненцкай платы на «МТС Music» на паўгода. Далучыцца да акцыі можна па 31 сакавіка 2021 года.

Кошт абанплаты новым абанентам пасля падключэння на тарыф «Безліміцішча+» у рамках акцыі першыя 90 дзён складзе 9,50 рубля, з 91 па 180 дзень - 14,50 рубля, а з 181 па 270 дзень - 19,50 рубля. Далей абанплата складзе - 25,48 рубля. Акрамя таго, у рамках акцыі даецца безліміт тэлефанаванняў ва ўсе сеткі краіны на 90 дзён і адсутнасць абаненцкай платы на сэрвіс «МТС Music» на 6 месяцаў.

Доступ да музычнага стрымінгавага сэрвісу і зніжка на абанплату на працягу першых 90 дзён з моманту падключэння дзейнічае і для новых абанентаў тарыфнай лінейкі «Супер». Акрамя таго, у рамках веснавой акцыі на тарыфах «Супер 10», «Супер 25», «Супер max 50» на адзін месяц даецца бонус - безліміт інтэрнэту на хуткасці да 1 або 2 Мбіт/сек.

Тарыф

Супер

Супер 10

Супер 25

Супер max 50

Абанплата першыя 90 дзён, руб./мес. па акцыі

7,50

13,50

17,50

22,50

Абанплата без акцыі па 31.05.2021 / з 01.06.2021, руб./мес.

10,81

21,30 / 22,15

30,60 / 31,82

36,40 / 37,85

Бонус пры падключэнні, першы месяц

-

Безліміт інтэрнэту (да 1 Мбіт/сек) за 0 руб.

Безліміт інтэрнэту (да 2 Мбіт/сек) за 0 руб.

Бонус пры падключэнні, першыя 6 месяцаў

МТС MUSIC за 0 руб.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна