МТС запусціў сэрвіс электроннага дакументаабароту. Сэрвіс МТС SmartDoc прызначаны юрыдычным асобам. Ён дазваляе эфектыўна арганізаваць электронны дакументаабарот праз web-інтэрфейс. Карыстальнікі могуць абменьвацца электроннымі дакументамі, выкарыстоўваць функцыянал лічбавага подпісу МТС ID або подпісы на USB-носьбіце.
МТС SmartDoc дазваляе завізіраваць электронным лічбавым подпісам неабмежаваную колькасць файлаў любога фармату, даставіць іх адрасату з пацвярджэннем, а таксама захоўваць выходныя і ўваходныя паведамленні на працягу 36 месяцаў з даты апошняй аплаты сэрвісу.
Лінейка МТС SmartDoc уключае паслугі з рознымі функцыянальнымі магчымасцямі:
Назва паслугі |
Доступ па API |
Колькасць карыстальнікаў кампаніі |
Колькасць знешніх адпраўленняў (дзе атрымальнікам пры адпраўцы або перанакіраванні вызначаны любы адрас, акрамя карыстальнікаў кампаніі) |
Аб'ём працоўнай дыскавай прасторы (улічваюцца толькі створаныя і адпраўленыя аўтарам, перанакіраваныя паведамленні, чарнавікі) |
МТС SmartDoc Лайт |
нет |
2 |
100 |
1 Gb |
МТС SmartDoc Стандарт |
да |
4 |
1 000 |
5 Gb |
МТС SmartDoc Бізнес |
да |
10 |
5 000 |
5 Gb |
Пры гэтым кожная з паслуг лінейкі МТС SmartDoc дазваляе абменьвацца ўнутры кампаніі неабмежаванай колькасцю паведамленняў.
Каб дабавіць паслугі МТС SmartDoc Лайт, Стандарт або Бізнес, трэба запоўніць заяву ў салоне сувязі МТС або на smartdoc.mts.by. Першыя 30 каляндарных дзён карыстацца сэрвісам можна бясплатна, затым кошт за 30 дзён складзе: за пакет Лайт - 25 рублёў, Стандарт - 180 рублёў, Бізнес - 500 рублёў.
Больш падрабязна пра сэрвіс - тут.