У Салігорску адкрыўся новы салон сувязі МТС. Офіс знаходзіцца ў ГЦ «Карона» па вул. Заслонава, 29 і працуе штодня з 10:00 да 21:00 без перапынкаў і выхадных. Гэта ўжо другі фірменны салон сувязі МТС у Салігорску.
Як і ў іншых салонах сувязі МТС, у новым офісе прадстаўлены поўны набор паслуг мабільнага аператара. Наведвальнікі змогуць азнаёміцца з лінейкай смартфонаў, планшэтаў, смарт-гадзіннікаў, іншых «разумных» гаджэтаў і аксесуараў да іх. Многія мадэлі можна будзе набыць са зніжкай, скарыстаўшыся выгаднай акцыяй. Кліенты таксама могуць падключыцца да сеткі мабільнага аператара, актываваць дадатковыя паслугі, атрымаць дэталізацыю рахунку, унесці плацеж па растэрміноўцы.
Для зручнасці разлікаў устаноўлены тэрмінал самаабслугоўвання, а таксама прадугледжана электронная чарга.
Сетка цэнтраў абслугоўвання абанентаў МТС у Беларусі сёння ўключае 90 уласных салонаў сувязі і больш за 270 дылерскіх прадстаўніцтваў.