МТС Cloud пацвердзіў адпаведнасць узроўню бяспекі для індустрыі банкаўскіх картак | Навіны МТС
Усе навiны

МТС Cloud пацвердзіў адпаведнасць узроўню бяспекі для індустрыі банкаўскіх картак

МТС Cloud паспяхова пацвердзіў адпаведнасць сваёй воблачнай інфраструктуры стандарту бяспекі індустрыі плацежных картак PCI DSS 3.2.1.

Стандарт PCI DSS (Payment Card Industry Data Security Standard) заснаваны асноўнымі міжнароднымі плацежнымі сістэмамі: Visa, MasterCard, American Express, JCB і Discover. У ім апісаны патрабаванні да абароны звестак аб трымальніках плацежных картак, якія перадаюцца, захоўваюцца і апрацоўваюцца ў інфармацыйных інфраструктурах арганізацый.

«Атрыманне сертыфіката пацвярджае бяспеку воблачнай інфраструктуры МТС для індустрыі банкаўскіх картак. Гэта сведчыць пра тое, што банкі і арганізацыі, якія працуюць з плацяжамі, могуць свабодна выкарыстоўваць наша «воблака», каб захоўваць і апрацоўваць даныя трымальнікаў картак. Пры гэтым МТС забяспечыць 7 з 12 раздзелаў стандарту PCI DSS, дазваляючы спрасціць і зрабіць таннейшым працэс сертыфікацыі і выканання нормаў PCI DSS для нашых кліентаў»- адзначыў Арцём Максіменка, начальнік упраўлення інавацыйных рашэнняў МТС.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна