Творцы шэдэўраў савецкага рэалізму: новы падкаст 34mag і МТС пра мастацтва Беларусі | Навіны МТС
Усе навiны

Творцы шэдэўраў савецкага рэалізму: новы падкаст 34mag і МТС пра мастацтва Беларусі

34mag і МТС працягваюць серыю падкастаў пра гісторыю мастацтва Беларусі. Новы сюжэт «Шэдэўры савецкага часу» ужо можна паслухаць і спампаваць на беларускай і рускай мовах.

07-og1200bel.jpg

У сёмым выпуску расказваецца пра творчасць Міхаіла Савіцкага і Мая Данцыга. Яны працавалі другой палове XX стагоддзя, калі ў беларускім мастацтве панаваў метад сацыялістычнага рэалізму. 

У гэтых мастакоў шмат агульнага: абодва ў юным узросце засталі вайну, вучыліся ў адных і тых жа інстытутах, а ў творчасці прытрымліваліся так званага суровага стылю. Але іх працы вельмі розныя па настроі: драматычныя лёсы людзей у Міхаіла Савіцкага і аптымістычныя гарадскія пейзажы ў Мая Данцыга. Аб асаблівасцях творчасці мастакоў дапамагала распавесці супрацоўніца Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, мастацтвазнаўца Вольга Архіпава.

Паслухаць гэты і іншыя падкасты серыі «Мастацтва Беларусі» з любой кропкі свету можна на сайтах 34travel.me і 34mag.net, а таксама на платформах Apple Podcasts, Castbox.fm, Google Podcasts і Яндекс.Музыка.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна