МТС «прапампаваў» мабільны 4G-інтэрнэт у 44 населеных пунктах Беларусі | Навіны МТС
Усе навiны

МТС «прапампаваў» мабільны 4G-інтэрнэт у 44 населеных пунктах Беларусі

МТС працягвае планамерна пашыраць пранікненне высакаскораснага інтэрнету па ўсёй Беларусі. 120 новых базавых станцый адразу ў трох частотных дыяпазонах 800, 1800 і 2600 Мгц запусцілі яшчэ ў 44 гарадах і пасёлках краіны.

1136х625_станция.png

Увага была ўдзеленая не столькі геаграфічнаму ахопу новых тэрыторый, колькі паляпшэнню якасці сувязі чацвёртага пакалення там, дзе яна ўжо прысутнічае. Базавыя 4G-станцыі ўстанаўліваліся ў тых лакацыях, дзе адчувальна ўзрос попыт на мабільны інтэрнэт.

У Мінскай вобласці новыя базавыя станцыі ўстанавілі ў Барысаве, Вілейцы, Дзяржынску, Капылі, Крупках, Лагойску, Маладзечне, Мядзелі, Нясвіжы і Смалявічах. У Брэсцкай вобласці паскорылі мабільны інтэрнет жыхарам Брэста і Баранавічаў. У Віцебскай вобласці новыя базавыя станцыі LTE былі ўстаноўленыя ў Віцебску, Наваполацку, Оршы, Верхнядзвінску, Докшыцах, Браславе і Паставах. На Гомельшчыне пашырылі пранікненне 4G-сувязі ў абласным цэнтры, а таксама ў Калінкавічах і Мазыры. На Гродзеншчыне - у Гродне, Ваўкавыску, Лідзе і Ашмянах. На Магілёўшчыне - у Магілёве і Бабруйску. Палепшылася пранікненне сігналу сувязі чацвёртага пакалення таксама і ў сталіцы.

Выкарыстанне трох частот дазваляе выкарыстоўваць перавагі кожнай з іх і гібка адказваць на патрэбнасці абанентаў. Базавыя станцыі LTE, якія працуюць на нізкіх частотах, дазваляюць ахапляць вялікія тэрыторыі і часцей за ўсё яны выкарыстоўваюцца ў сельскай мясцовасці. Дыяпазоны 1800 і 2600 Мгц з'яўляюцца аптымальнымі для гарадской забудовы з высокай шчыльнасцю насельніцтва.

МТС - першы беларускі мабільны аператар, які даў сваім абанентам доступ да паслуг сувязі чацвёртага пакалення. На сённяшні момант пакрыццё сеткі 4G ахоплівае плошчу, на якой пражывае больш за 85% насельніцтва краіны. Праект рэалізуецца сумесна з інфраструктурным партнёрам beCloud

Папярэдняя навіна

Наступная навіна