Аператар МТС інфармуе, што з 15 сакавіка 2022 года ўступаюць у сілу змяненні ў Парадак аказання паслуг сотавай рухомай электрасувязі, а таксама Парадак аказання паслуг з выкарыстаннем праваднога (стацыянарнага) доступу, якія былі зацверджаныя загадам Генеральнага дырэктара СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» № 376 лютага 2022 года.
Змяненні ўносяцца ў раздзелы, якія тычацца пытанняў апрацоўкі персанальных даных абанентаў, распаўсюджвання ў іх адрас рэкламы, а таксама ў шэраг іншых нормаў. Яны распаўсюджваюцца на дагаворы абанентаў МТС, неад'емнай часткай якіх з'яўляюцца гэтыя дакументы ў залежнасці ад тэхналогіі аказання паслуг.
З поўным тэкстам Парадку аказання паслуг сотавай рухомай электрасувязі, а таксама Парадку аказання паслуг з выкарыстаннем праваднога (стацыянарнага) доступу можна азнаёміцца па спасылцы.